Перайсці да зместу

Седатыўныя сродкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Седатыўныя сродкі
Выява
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Седатыўныя сродкі, або псіхалептыкі (лац.: sedativo - заспакаенне) — хімічна разнастайная група лекавых рэчываў расліннага і сінтэтычнага паходжання, якія выклікаюць заспакаенне або памяншэнне эмацыйнага напружання без снатворнага эфекту (адначасова палягчаюць наступ натуральнага сну і паглыбляюць яго).

У параўнанні з сучаснымі транквілізатарамі, асабліва бензадыазепінамі, седатыўныя сродкі аказваюць менш выражаны заспакаяльны і антыфабічны эфект, не выклікаюць міярэлаксацыю і атаксію. Аднак добрая пераноснасць, адсутнасць сур'ёзных пабочных эфектаў дазваляюць карыстацца імі ў паўсядзённым амбулаторнай практыцы, асабліва пры лячэнні хворых пажылога і старога ўзросту.

Часцей за ўсё ў якасці седатыўных выкарыстоўваюць сродкі расліннага паходжання: прэпараты валяр'яны, сардэчніка, мяты. Шырока выкарыстоўваюць браміды.

Акрамя таго, у якасці седатыўных сродкаў выкарыстоўваюць некаторыя снатворныя сродкі ў невялікіх дозах (напрыклад, барбітураты). Доўгае ўжыванне снатворных ў якасці седатыўных не рэкамендуецца.