Седрык Клапіш
Седрык Клапіш | |
---|---|
фр.: Cédric Klapisch | |
Дата нараджэння | 4 верасня 1961[1][2][…] (63 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Lola Doillon[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр, кінарэжысёр, сцэнарыст, кінаакцёр, кінапрадзюсар |
Узнагароды |
René Clair Award[d] (2023) |
IMDb | ID 0458251 |
cedric-klapisch.com (фр.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Седрык Клапіш (фр.: Cédric Klapisch; нар. 4 верасня 1961, Нёі-сюр-Сен) — французскі рэжысёр.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Седрык Клапіш нарадзіўся ў Нёі-сюр-Сен недалёка ад Парыжа ў яўрэйскай сям'і. Яго бацька - фізік Элі Рабер Клапіш (1932-2020), быў навуковым дырэктарам ЦЕРН, маці - псіхааналітык Франсуаза Мэер (нар. 1940); бацькі яго маці былі дэпартаваныя ў Асвенцім. Кінаадукацыю рэжысёр атрымаў ва Універсітэце Парыж III Новая Сарбона і Універсітэце Парыж VIII. Яму двойчы было адмоўлена ў паступленні ў прэстыжную французскую кінашколу IDHEC (франц. Institut des hautes études cinématographiques), цяпер La fémis. Пазней ён паступіў у кінашколу Нью-Ёркскага Універсітэта, дзе і правучыўся з 1983 па 1985 год. У 80-х ён пачаў здымаць кароткаметражкі (In transit, Ce qui me meut), а пасля стаў сцэнарыстам і рэжысёрам ігравога кіно. Апроч гэтага ён быў рэжысёрам дакументальных французскіх фільмаў пра прыроду.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ Cédric Klapisch // GeneaStar
- ↑ Who's Who in France — Paris: 1953. — ISSN 0083-9531; 2275-0908
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.