Перайсці да зместу

Седыментацыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Седымента́цыя[1] — накіраваны рух часціц у полі дзеяння гравітацыі або цэнтрабежных сіл. Хуткасць седыментацыі залежыць ад масы, памеру і формы часціцы, глейкасці і шчыльнасці асяроддзя, а таксама ад паскарэння сілы цяжару і дзеючых на часціцы цэнтрабежных сіл.

У полі гравітацыйных сіл седыментыруюць часціцы грубадысперсных сістэм; у полі цэнтрабежных сіл магчымая седыментацыя калоідных часціц і макрамалекул (гл. цэнтрыфугаванне). Седыментацыю выкарыстаюць у прамысловасці пры ўзбагачэнні карысных выкапняў, розных прадуктаў хімічнай і нафтахімічнай тэхналогіі, пры водаачышчэнні і інш. Седыментацыя ў цэнтрыфугах і ўльтрацэнтрыфугах, а таксама ў гравітацыйным полі ляжыць у аснове седыментацыйнага аналізу.

Зноскі