Седэвакантызм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Седэвакантызм, кансерватыўны рэлігійны рух, раскол у рамках каталіцызму. Назва ідзе ад лацінскіх слоў sedes — пасад і vacans — пустуючы; тэрмін sede vacante («пры незанятым пасадзе») выкарыстоўваецца для пазначэння перыяду вакансіі папскага пасаду. Рух у каталіцкай царкве, які з'явілася пасля Другога Ватыканскага сабора. Прыхільнікі дадзенага кірунку не прызнаюць пап, якія кіравалі падчас і пасля сабора — Яна XXIII, Паўла VI, Яна Паўла I, Яна Паўла II і Бенедыкта XVI, — лічачы, што яны страцілі пасад ipso facto праз ерась мадэрнізму, прагрэсівізму, замену Трыдэнцкай імшы на Novus Ordo Missae.

Сярод седэвакантыстаў папулярныя розныя тэорыі змовы. Часам яны сцвярджаюць, што пасля смерці Пія XII у 1958 годзе Папам нібы быў абраны кардынал Джузэпэ Сіры, які прыняў было абранне (з Сікстынскай капэлы у той дзень сапраўды ішоў белы дым яшчэ да канчатковага галасавання), але быў змушаны тут жа зрачыся (і маўчаць пра сваё абранне) з-за магчымай пагрозы Касцёлу з боку камуністаў у выпадку абрання папы-кансерватара. Удзельнікі канклава нібы прагаласавалі паўторна і абралі кардынала Ранкалі (Яна XXIII), якога седэвакантысты з гэтай прычыны не лічаць законным папам. Некаторыя сцвярджаюць нават, што Сіры быў выбраны Папам двойчы (у 1958 і 1963) годзе.

У апраўданне седэвакантыстскага руху выкарыстоўваецца і версія пра тое, што Папа Павел VI быў падменены, і пад яго імем частку пантыфіката выступаў іншы чалавек. Частка седэвакантысцкіх груп выбралі сваіх уласных «рымскіх пантыфікаў».

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Johannes Rothkranz: Falsche Brüder. Wie Marranen und andere Judaisierer den Rest der wahren katholischen Kirche sabotieren, Anton Schmid, Durach 2006, ISBN 3-932352-89-0.
  • Johannes Rothkranz: Die Konzilserklärung über die Religionsfreiheit. Ein Dokument des Zweiten Vatikanums und seine Folgen. Anton Schmid, Durach 1995, Gesamt-ISBN 3-88096-898-5.
  • Johannes Rothkranz: Papsttreue - Heilige Pflicht jedes Katholiken. Anton Schmid, Durach 1997, ISBN 3-932352-24-6.
  • Johannes Rothkranz: Die Sedisvakanzthese widerlegt? Antwort auf eine untaugliche Kritik von P. Gérard Mura. Anton Schmid, Durach 1999, ISBN 3-932352-38-6.
  • Oskar Schmitt: Ein würdiger Verwalter im Weinberg unseres Herrn Jesus Christus: Bischof Pierre Martin Ngo-dinh-Thuc, Norderstedt 2006, Books on Demand, ISBN 3-8334-5385-0.
  • Wigand Siebel: Katholisch oder konziliar? Die Krise der Kirche heute. Langen Müller, München 1978, ISBN 3-7844-1706-X.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]