Сезон 2000/2001 «Сожа» Гомель
У сезоне 2000/2001 баскетбольны клуб «Сож» з горада Гомель прымаў удзел:
- Чэмпіянат Беларусі 2000/2001 (8 месца),
- Кубак Беларусі 2000 (групавы этап).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У сезоне 2000/01 клуб «Сож» быў другім па значнасці баскетбольным клубам Гомеля пасля «Спартака-Кандытара». Лідарамі каманды былі баскетбалісты юніёрскай зборнай Беларусі Уладзімір Верамеенка і Аляксей Мельнікаў, а таксама украінцы Антон Вакуленка і Яўген Кузьменка.
У першай палове сезону каманда ішла на 6-м месце ў чэмпіянаце Беларусі. Але у сярэдзіне сезону па рашэнні гомельскага спартыўнага кіраўніцтва Верамеенка і Мельнікаў былі пераведзены ў «Спартак-Кандытар», пакінулі клуб і украінскія легіянеры. У выніку каманда заняла апошняе 8-е месца ў чэмпіянаце Беларусі і ў наступным сезоне Гомель у Вышэйшай лізе прадстаўляў толькі «Спартак-Кандытар».
Склад каманды
[правіць | правіць зыходнік]Яўген Баронаў
Уладзімір Бяляўскі
Антон Вакуленка (пакінуў каманду падчас сезону)
Сяргей Варонежцаў
Уладзімір Верамеенка (пакінуў каманду падчас сезону)
Сяргей Гаўрыленка
Аляксандр Голуб
Дзяніс Закружны
Дзмітрый Зотаў
Андрэй Кавалёў
Яўген Кузьменка (пакінуў каманду падчас сезону)
Сяргей Куляшоў
Андрэй Максімаў
Ягор Марозаў
Аляксей Мельнікаў (пакінуў каманду падчас сезону)
Уладзімір Мільто
Дзмітрый Пронін
Трэнеры каманды
[правіць | правіць зыходнік]Леанід Макарэвіч (галоўны трэнер)
Ігар Марозаў (пакінуў каманду падчас сезону)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Прессбол №62-63 (1146-1147) от 25-26.04.2001. — Мн.: ЗАО «Прессбол-ТСЖ», 2001. — С. 21. — 24 с.