Секвоя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Секвоя вечназялёная
Coastal redwood.jpg
Секвоя ў нацыянальным парку Рэдвуд (ЗША)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sequoia sempervirens (D.Don) Endl.

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   183434
NCBI   28980
EOL   1034849
IPNI   263741-1
TPL   kew-2484394

Секвоя вечназялёная (Sequoia sempervirens) — рэліктавы від дрэў сямейства кіпарысавых, адзіны від у родзе.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шышкі і насенне

Вечназялёныя хваёвыя дрэвы з вузкаканічнай кронай. Адносяцца да найвышэйшых дрэў (вышыня ствала 110—112 м, дыяметр 6—10 м). Жывуць больш за 3000 гадоў. Ігліца лінейна-ланцэтная, размешчана грабеньчата. Шышкі амаль шарападобныя, даўжынёй 2—3 см. Насенне з доўгімі крыльцамі. Драўніна светла-чырвоная.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Трапляецца на заходнім узбярэжжы Паўночнай Амерыкі, у гарах Каліфорніі і Паўднёвага Арэгона (ЗША). Утварае парасткавыя лясы. У Еўропе і Азіі рэшткі секвоі выяўлены ў юрскіх і ніжнемелавых пластах.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Культывуецца, драўніна выкарыстоўваецца для падводных збудаванняў, мэблі і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарановіч І. М. Секвоя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 301. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).