Сексуальная аб’ектывацыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Сексуальная аб'ектывацыя — гэта адносіна да другога чалавека як да інструмента (аб'екта) для ўласнага сексуальнага задавальнення. Сексуальны аб'ект - чалавек, якога ўспрымаюць як аб'ект для дасягнення сексуальнага задавальнення.

Паняцце сексуальнай аб'ектывацыі і асабліва аб'ектывацыі жанчын - важная частка феміністкай тэорыі і псіхалагічных тэорый, якія абапіраюцца на фемінізм[1][2]. Шматлікія феміністкі асуджваюць аб'ектывацыю і лічаць, што яна грае важную ролю ў падтрыманні гендарнай няроўнасці[3]. Паняцце сексуальнай аб'ектывацыі таксама з'яўляецца важнай тэмай абмеркаванняў сексуальнай этыкі і філасофіі секса[4].

Сексуальная аб'ектывацыя жанчын[правіць | правіць зыходнік]

У феміністычных даследаваннях аб'ектывацыя жанчын вызначаецца як ігнараванне асабістых і інтэлектуальных магчымасцей і здольнасцей жанчыны і звядзенне каштоўнасці і ролі жанчыны ў грамадстве да інструмента сексуальнага задавальнення.[2][3] Шматлікія феміністкі адзначаюць наступныя прыклады аб'ектывацыі: сексуалізаваныя выявы жанчын у рэкламе і сродках масавай інфармацыі, вобраз слабых і пакорных жанчын у парнаграфіі, а таксама ў рэкламе і выяўленчым мастацтве, стрыптыз і прастытуцыя, сітуацыі, калі мужчыны адкрыта ацэньваюць ці судзяць жанчын з сексуальнага ці эстэтычнага пункту гледжання ў публічнай прасторы.

Зноскі

  1. Barry, Kathleen, Female Sexual Slavery (NYU Press, 1994), ISBN 978-0-8147-1069-2, p.247
  2. 2,0 2,1 Goldenberg, Jamie L., and Tomi-Ann Roberts, 'The Beast within the Beauty: An Existential Perspective on the Objectification and Condemnation of Women' in Jeff Greenberg, Sander Leon Koole, Thomas A. Pyszczynski and Tom Pyszczynski (eds) Handbook of Experimental Existential Psychology (Guilford Press, 2004), ISBN 978-1-59385-040-1
  3. 3,0 3,1 Bartky, Sandra Lee, Femininity and Domination: Studies in the Phenomenology of Oppression (Routledge, 1990), ISBN 0-415-90186-3, p. 26
  4. See, for example — Soble, Alan (ed). 1997. Sex, Love and Friendship: Studies of the Society for the Philosophy of Sex and Love 1977—1992. Amsterdam: Rodopi. ISBN 90-420-0227-1. Chapters 13-16.