Сексуальныя практыкі паміж мужчынамі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Male homosexuality symbol.svg Секс паміж мужчынамі
Праявы

Мужчыны, якія маюць секс з мужчынамі
Мужчынская прастытуцыя для мужчын
Секс у мужчынскіх турмах
Гомасексуальная парнаграфія

Сексуальныя практыкі

Пецінг · Фрот · Узаемная мастурбацыя
Мінет · Глыбокая глотка · Пакецік чаю
Ірумацыя · 69 · Фут-джоб
Фінгерынг · Анальны секс · Рымінг
Фістынг · Кіраванне аргазмам
Секс утрох · Групавы секс · Котэджынг

Абарона & Цацкі

Прэзерватыў · Латэксная сурвэтка
Анальны корак · Анальныя каралі
Масажор прастаты · Дзілда
Штучная вагіна

Пошук партнёра

Круізінг · Гей-бар · Секс-турызм
Плешка · Цёмны пакой · Гей-саўна
Glory Hole · Hanky Code

Фетышызм

Фетыш · Барацьба · БДСМ
Поперсы · Barebacking · Bugchasing

Сексуальныя практыкі мужчын, якія маюць секс з мужчынамі (МСМ) даволі разнастайныя. Сярод іх не назіраецца адзінай агульнапрынятай сексуальнай тэхнікі.

Сексуальныя практыкі паміж мужчынамі[правіць | правіць зыходнік]

Ручная стымуляцыя і генітальны кантакт[правіць | правіць зыходнік]

Стымуляцыя саскоў
Генітальны кантакт
Фрот — трэнне пенісамі

Больш за палову МСМ узбуджаюць сваіх партнёраў шляхам стымулявання саскоў (напрыклад, мануальная стымуляцыя ці стымуляванне языком)[1][2][3].

Нямецкі сексолаг Эрвін Хэберле паказвае на тое, што ручная стымуляцыя пеніса з'яўляецца самай распаўсюджанай сексуальнай практыкай паміж мужчынамі і можа праяўляцца або ва ўзаемнай ці аднабаковай мастурбацыі, або трэнні пенісаў адзін аб аднаго (фрот)[4]. У адрозненне ад разнаполых кантактаў такая форма сексуальнага ўзаемадзеяння выступае тут не ў якасці дадатковай, а ў якасці самастойнай формы сексуальнага задавальнення[2].

Генітальны кантакт паміж мужчынамі можа адбывацца таксама і пры адначасовых тазавых рухах у выпадку блізка размешчаных адзін да аднаго целаў партнёраў. Пры гэтым для дадатковай стымуляцыі пенісаў можа таксама выкарыстоўвацца далонь[5].

Феляцыя[правіць | правіць зыходнік]

Феляцыя

Другая па ступені распаўсюджанасці практыка паміж мужчынамі — феляцыя[2]. Пры гэтым большасць мужчын не імкнецца да нейкай пэўнай ролі, хоць ёсць і такія, якія аддаюць перавагу або толькі рабіць мінет, або толькі атрымліваць аральныя ласкі. Аральная стымуляцыя можа рабіцца і абодвума партнёрамі адначасова, напрыклад, у пазіцыі 69. Феляцыя можа выступаць або ў якасці сексуальнай прэлюдыі, або ў якасці асноўнага акту і даводзіць да аргазму. Пры гэтым мужчыны, гэтак таксама як і жанчыны, могуць атрымліваць задавальненне ад смаку спермы[6].

Многія мужчыны, якія займаюцца гомасексуальнай прастытуцыяй, а таксама бісексуальныя мужчыны, прымаюць толькі аральны секс у «пасіўнай форме», гэта значыць дапушчаюць толькі атрыманне аральных ласак ад іншага мужчыны. Гэта пазіцыя заснавана на тым, што пры такім кантакце яны нібы захоўваюць сваю гетэрасексуальнасць[6]. Эрвін Хэберле крытыкуе такое меркаванне, адзначаючы, што давядзенне да аргазму пасіўнага (якога стымулююць) партнёра пасродкам феляцыі сведчыць пра наяўнасць у яго сексуальнай рэакцыі на мужчыну[6].

Анальны секс[правіць | правіць зыходнік]

Анальнае пранікненне ў «місіянерскай пазіцыі»

Анальнае пранікненне больш за ўсё нагадвае каітус, у той жа час гэта найбольш нязручная і працаёмкая сексуальная практыка, якая, насуперак пашыранаму меркаванню, не з'яўляецца самай распаўсюджанай сексуальнай практыкай сярод мужчын[1][2]. З-за таго, што анус у адрозненне ад похвы не прадуцыруе натуральную змазку, неабходна карыстацца лубрыкантамі для прадухілення пашкоджанняў[7].

Разам з тым, анальны секс успрымаецца пэўнай часткай МСМ як найвышэйшая форма цялеснай блізкасці, эмацыйнай інтымнасці і ўзаемнага даверу[1]. Пра гэта сведчаць, напрыклад, і вынікі апублікаваных у студзені 2013 года буйнамаштабных даследаванняў, праведзеных у Германіі Федэральным цэнтральным бюро па асвеце ў вобласці здароўя. Так, паводле даследаванняў, пры сексуальным кантакце з нясталым партнёрам анальны секс дапушчаюць толькі дзве траціны апытаных МСМ, у той жа час сярод мужчын, якія жывуць у пастаянных манагамных адносінах з партнёрам, толькі 2 % апытаных не практыкавалі анальны секс за апошні год[3].

Часцей за ўсё партнёры не прытрымліваюцца нейкай пэўнай ролі, а перыядычна выступаюць як у актыўнай, так і ў пасіўнай пазіцыі[7][1]. Разам з тым, у тым ліку і з прычыны існавання ў грамадстве рэлігійных і маральных табу на анальны секс (у першую чаргу на «пасіўную ролю»), некаторыя МСМ не дапушчаюць пасіўнай ролі ў анальным сексе і таму шукаюць сабе выключна пасіўных партнёраў. У некаторых выпадках такая пазіцыя таксама тлумачыцца прычынамі, падобнымі да тых, якія выяўляліся пры феляцыі: у выпадку анальнага секса мужчыны, якія выконваюць толькі «актыўную ролю», у іх разуменні як бы застаюцца гетэрасексуаламі[7]. Некаторыя мужчыны, нават выконваючы «пасіўную ролю», таксама не дапушчаюць увядзення палавога органа партнёра ў свой задні праход і аддаюць перавагу імітацыі анальных зносін шляхам трэння пеніса партнёра паміж ягадзіцамі, у тым ліку аж да дасягненні ім аргазму[7].

Асоба выразны падзел на «актыўных» і «пасіўных» праяўляецца ў мужчын, якія маюць пачуццё віны за свае гомасексуальныя кантакты ці спрабуюць «апраўдаць» іх: выконваючы выключна «мужчынскую», гэта значыць «актыўную» ролю, такія мужчыны пераконваюць сябе ў сваёй гетэрасексуальнасці[7].

Доктар медыцынскіх навук Г. Б. Дзярагін таксама адзначае, што да 25 % гомасексуальных мужчын не маюць анальных зносін, аддаючы перавагу іншым формам сексуальнага ўзаемазадавальнення, у першую чаргу аральнагенітальным кантактам і ўзаемнай мастурбацыі[8]. Культуролаг І. С. Кон прыводзіць звесткі аднаго з даследаванняў, якое паказвае, што сярод нямецкіх геяў, якія практыкуюць анальны секс, толькі актыўную ролю выконвалі 18 % апытаных, толькі пасіўную (прымалую) ролю — 12 %, тады як 70 % складалі так званыя «ўніверсалы», якія чаргуюць абедзве пазіцыі[2]. Сучасныя даследаванні ў Германіі таксама паказваюць, што вялікая колькасць МСМ аддаець перавагу практыкаваць як актыўны, так і пасіўны анальны секс. Аднак частата той ці іншай пазіцыі ў анальным сексе залежыць ад узросту МСМ. Так, у групе МСМ маладзейшай за 20 гадоў пасіўную пазіцыю практыкуюць больш за 65 %, у групе 20-59 гадоў — каля 75 %, у групе ад 60 гадоў — 55 %. Актыўную пазіцыю практыкуюць 75 % МСМ у групе да 29 гадоў, каля 65 % — у групе 30-59 гадоў і каля 59 % — у групе ад 60 гадоў. Каля 13 % МСМ не практыкуюць анальны секс увогуле[3]. Сексолаг Дзмітрый Ісаеў прыводзіць звесткі, паводле якіх 41 % МСМ ажыццяўляюць анальныя зносіны ў якасці актыўнага і 44 % — у якасці пасіўнага партнёра[1].

БДСМ-практыкі і фетышызм[правіць | правіць зыходнік]

БДСМ-фестываль Folsom 2003

Пэўнае месца ў сексе паміж мужчынамі займаюць і БДСМ-практыкі. Аднак, гэтыя практыкі не з'яўляюцца спецыфікай аднаполага секса і ў роўнай ступені распаўсюджаны сярод разнаполых пар. І хоць схільнасць да садамазахізму распаўсюджана сярод гетэра-, гома- і бісексуалаў прыблізна аднолькава, але ў адрозненне ад гетэрасексуальных мужчын, мужчыны, якія аддаюць перавагу сексу з мужчынамі, больш імкнуцца да падпарадкаванай ролі.[2]

Некаторыя сексуальныя гульні і тэхнікі, якія выкарыстоўваюцца МСМ, небяспечныя з пункту гледжання гігіены і эпідэміялогіі. Напрыклад, пры фістынгу, калі ў анус засоўваецца кулак (ці часам нават і ўся рука па локаць) ці іншыя прадметы, магчымыя разрывы і пашкоджанні сценкі прамой кішкі і сур'ёзныя крывастраты[7][2].

Паводле вынікаў буйнамаштабнага даследавання ў Германіі, фістынг займае толькі малаважную ролю ў сексуальным жыцці МСМ. Так, толькі 8 % апытаных МСМ прызналіся, што за апошні год хоць бы раз займаліся фістынгам у пасіўнай ролі. У актыўнай ролі фістынг за апошні год практыкавалі не больш за 15 % апытаных[3].

Пры рымінгу (стымуляцыі ануса і пахвіны языком і губамі ці засоўванні языка ў задні праход) высокія рыскі пераносу страўнікава-кішачных інфекцый. Аднак, негігіенічныя гульні існуюць таксама і ў гетэрасексуалаў[2].

Ступені рызыкі сексуальных паводзін[правіць | правіць зыходнік]

Дэпартамент аховы здароўя Сан-Францыска вылучыў некалькі ступеняў рызыкі заражэння ВІЧ-інфекцыяй сярод МСМ у залежнасці ад розных сексуальных практык:[9]

Пры анальным сексе з пранікненнем маецца найбольш высокая рызыка перадачы ВІЧ пасіўнаму партнёру, ён значна вышэйшы, чым пры вагінальным сексе[10]. Для актыўнага партнёра таксама існуе рызыка інфіцыравання[11]. Перадача ВІЧ пры неабароненых аральна-генітальных сексуальных кантактах таксама магчымая, хоць рызыка заражэння лічыцца невялікай[11].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]