Секундамер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Секундамер — прылада, здольная вымяраць інтэрвалы часу з дакладнасцю да доляў секунды. Не варта блытаць з таймерам. Звычайна выкарыстоўваюцца секундамеры з дакладнасцю вымярэння 1/10 і 1/100 секунды. Але са з’яўленнем сучасных тэхналогій з’явілася магчымасць вымяраць час значна больш дакладна — да дзесяцітысячных далей і яшчэ больш дакладней.

Механічныя секундамеры[правіць | правіць зыходнік]

Механічны секундамер

Самыя простыя ў кіраванні аднакнопкавыя секундамеры маюць адну кнопку кіравання, сумешчаную з механізмам завода спружыны. Першы націск на кнопку ўключае секундамер. Другі націск на кнопку спыняе секундамер. Трэці націск на кнопку устанаўлівае стрэлкі секундамера ў пачатковае нулявое становішча. Кручэнне гэтай жа кнопкі заводзіць спружыну секундамера.

Больш складаныя мадэлі маюць тры кнопкі. Яны дазваляюць рабіць запуск, спыненне секундамера, а таксама фіксаваць прамежкавыя інтэрвалы часу (час круга). Абнуленне — з дапамогай адной кнопкі. Дакладнасць механічных секундамераў, як правіла, — 1/10 сек.

Электронныя секундамеры[правіць | правіць зыходнік]

Электронны секундамер

Адрозніваюцца ад механічных падвышанай дакладнасцю (1/100 сек) і шырэйшым функцыяналам. У асобных абласцях (напрыклад, аўтагонкі) прымяняюцца секундамеры з лазернай засечкай моманту фінішу. Іх дакладнасць — 1/1000 сек і вышэй.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

У першую чаргу секундамеры выкарыстоўваюцца ў спорце для дакладнага вымярэння адрэзка часу, які запатрабаваўся спартсмену для правядзення нейкага практыкавання, напрыклад у спрынце ці плаванні.

Секундамер выкарыстоўваецца:

  • у спорце,
  • у навуковых лабараторыях,
  • у завадскіх лабараторыях,
  • у навучальных лабараторыях ВНУ, тэхнікумаў і школ,
  • у ваеннай справе (засяканне часу ходу тарпеды, вызначэнне моманту паражэння тарпедай цэлі).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]