Секунда (інтэрвал)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку

Секунда (лац.: secunda — другая) — музычны інтэрвал шырынёй у дзве ступені, пазначаецца лічбай 2.

Разнавіднасці секунд[правіць | правіць зыходнік]

(a) — вялікая секунда, (b) — малая секунда, (c) — павялічаная секунда, (d) — паменшаная секунда
  • Вялікая секунда — інтэрвал у дзве ступені, ці на цэлы тон. Пазначаецца б. 2
  • Малая секунда — інтэрвал у адну ступень, або на паўтон. Пазначаецца м. 2
  • Павялічаная секунда — інтэрвал у тры ступені, або на паўтара тону. Энгарманічна роўная малой тэрцыі, пазначаецца пав. 2
    Павялічаная секунда на VI ступені гарманічнага мажору і мінору з’яўляецца характэрным інтэрвалам і развязваецца ў чыстую кварту на V ступені. Таксама можа быць утворана:
    • у мажоры на I (з удзелам II падвышанай) і на II паніжанай ступенях. У абодвух выпадках рухам аднаго з галасоў на паўтон развязваецца ў вялікую тэрцыю на I ступені.
    • у міноры на III (з удзелам IV падвышанай) і на IV паніжанай ступенях. У абодвух выпадках рухам аднаго з галасоў на паўтон развязваецца ў вялікую тэрцыю на III ступені.
  • Паменшаная секунда энгарманічна роўная чыстай прыме, пазначаецца пам. 2. У музыцы амаль не выкарыстоўваецца.

Суадносіны частот[правіць | правіць зыходнік]

Лад Малая секунда Вялікая секунда
піфагарэйскі 15 : 16 8 : 9 ці 9 : 10
раўнамерна тэмпераваны

Гучанне[правіць | правіць зыходнік]

C-Des

Узыходная паслядоўнасць


Праблемы з праслухоўваннем? Дапамога.

C-H

Сыходная паслядоўнасць


Праблемы з праслухоўваннем? Дапамога.

C-D

Узыходная паслядоўнасць


Праблемы з праслухоўваннем? Дапамога.

C-B

Сыходная паслядоўнасць


Праблемы з праслухоўваннем? Дапамога.