Селемджа
Выгляд
| Селемджа | |
|---|---|
| руск. Селемджа | |
| | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня |
|
| Басейн | 68 600 км² |
| Расход вады | 707 м³/с |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Каардынаты | 52°26′25″ пн. ш. 134°36′10″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Зея |
| • Каардынаты | 51°43′59″ пн. ш. 128°51′56″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Зея → Амур → Амурскі ліман → Ахоцкае мора → Ціхі акіян |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Амурская вобласць |
| Код у ДВР | 20030400312118100033848 |
|
|
|
|
|
|
Селемджа (руск.: Селемджа́) — рака ў Амурскай вобласці Расіі, левы і самы буйны прыток Зеі.
Даўжыня ракі 647 км, плошча вадазбору 68,6 тыс. км². Бярэ пачатак на стыку хрыбтоў Ям-Алінь і Эзоп; у вярхоўях — горная рака (ніжэй пасёлка Экімчан даліна пашыраецца); у нізоўях рака цячэ па паўночнай ускраіне Зейска-Бурэінскай раўніны. Галоўныя прытокі: Ульма (злева), Нора (справа). Жыўленне пераважна дажджавое. Сярэдні расход вады 715 м³/с, найбольшы (ліпень) 10 300 м³/с, найменшы (сакавік) 5 м³/с. Замярзае ў пачатку лістапада, ускрываецца ў пачатку мая. Суднаходная ад вусця ракі Нора, у высокую ваду ад Экімчана.
У верхнім цячэнні Селемджы — радовішча золата.
Зноскі
- ↑ Geographic Names Server — 2018.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |