Тыранскі сельскагаспадарчы ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тыранскі сельскагаспадарчы ўніверсітэт
Галоўны корпус ўніверсітэта ў Камезе, Тырана, Албанія
Галоўны корпус ўніверсітэта ў Камезе, Тырана, Албанія
Заснаваны 1951
Сайт ubt.edu.al

Тыранскі сельскагаспадарчы ўніверсітэт (алб. Universiteti Bujqësor и Tiranës) — дзяржаўны універсітэт, які знаходзіцца ў Тыране, Албанія. Займаецца падрыхтоўкай спецыялістаў па аграноміі, ветэрынарыі, лясной гаспадарцы, экалогіі, аграбізнесе.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт быў створаны ў 1951 годзе. Спачатку ён атрымаў назву «Вышэйшы інстытут сельскай гаспадаркі» (алб. Instituti i Lartë Bujqësor). Сучасную назву ён атрымаў у 1991 годзе.[1]

Сёння гэта ўнікальны ў Албаніі цэнтр для студэнтаў і аспірантаў, для навуковых даследаванняў, навучання і павышэння кваліфікацыі ў галіне сельскай гаспадаркі і харчавання (аграномія, садоўніцтва і абарона раслін, аграпрамысловы бізнес, эканоміка і аграрная палітыка, аграэкалогія і экалогія, агра-харчовыя тэхналогіі, жывёлагадоўля, аквакультура і рыбалоўства, лясная інжынерыя, ветэрынарыя і г.д.)[2]

Навукоўцы і студэнты[правіць | правіць зыходнік]

Навучаецца каля 15 000 студэнтаў. Фактычны выкладчыцкі склад складаецца з 55 прафесараў, 48 дацэнтаў, 55 дактароў, 13 педагогаў-выкладчыкаў і 64 асістэнтаў.[2]

Факультэты[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт уключае наступныя факультэты:

  • Факультэт сельскай гаспадаркі і аховы навакольнага асяроддзя («Fakulteti i Bujqësisë dhe Mjedisit»)
  • Факультэт эканомікі і аграбізнесу («Fakulteti i Ekonomisë dhe Agrobiznesit»)
  • Факультэт лясных навук («Fakulteti i Shkencave Pyjore»)
  • Факультэт ветэрынарнай медыцыны («Fakulteti i Mjekësisë Veterinare»)
  • Факультэт біятэхналогій і харчовых прадуктаў («Fakulteti i Bioteknologjisë dhe Ushqimit»)[2]

Зноскі

  1. Arsimi në Shqipëri
  2. а б в Archived copy. Архівавана з першакрыніцы 16 верасня 2016. Праверана 4 верасня 2016.