Селядцова (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Селядцова
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 126,2[1] м
Даўжыня 0,63 км
Шырыня 0,38 км
Плошча 0,16 км²
Даўжыня берагавой лініі 2,25 км
Басейн
Плошча вадазбору 3,75 км²
Выцякаюць бяссцёкавае
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Селядцова (Беларусь)
Селядцова
Селядцова
Селядцова (Віцебская вобласць)
Селядцова
Селядцова
Map

Селядцо́ва — возера ў Беларусі, у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Свольна, за 22 км у напрамку на паўночны ўсход ад Верхнядзвінска, за 0,5 км на поўдзень ад вёскі Селядцова, за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі Задзежжа.

Плошча паверхні 0,16 км². Даўжыня 0,63 км, найбольшая шырыня 0,38 км, даўжыня берагавой лініі 2,25 км. Плошча вадазбору 3,75 км².
Катлавіна Селядцова рэшткавага тыпу, размешчана ў забалочаным паніжэнні. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй 6—10 м. Берагавая лінія ўтварае ў паўднёвай частцы возера вузкі заліў.

Возера бяссцёкавае.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-9. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1984 год. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]