Семязавязь

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ovules in flower rus.png
Размяшчэнне семязавязяў у кветцы

Семязавязь (лац.: ovulum) — утварэнне ў насенных раслін, з якога (звычайна пасля апладнення) развіваецца насенне. Уяўляе сабой жаночы спарангій (мегаспарангій) насенных раслін. У пакрытанасенных раслін семязавязь размешчана ў поласці завязі, у голанасенных — на паверхні насенных лускавінак у жаночых шышках. У цэнтральнай частцы семязавязі (нуцэлусе) фарміруюцца ў выніку меёзу матчынай клеткі спор чатыры мегаспоры, затым тры з іх гінуць, а з адной мегаспоры фарміруецца жаночы гаметафіт. У кветкавых ён называецца зародкавы мяшок, у голанасенных яго часам называюць эндаспермам, таму што ў спелым насенні ў ім запасаюцца пажыўныя рэчывы. Звонку семязавязь прымацавана семяножкай да плацэнты.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шамров И. И. Морфологическая природа семязачатка и эволюционные тенденции его развития у цветковых растений // Ботанический журнал. — 2006. — Т. 91. — № 11. — С. 1601—1636.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]