Сенажаткаўскі нацыянальны польскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сенажаткаўскі сельсавет)
Сенажаткаўскі нацыянальны польскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Жлобінскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Сенажаткі
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 14 жніўня 1937

Сенажа́ткаўскі нацыянальны польскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Сенажаткі.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Сенажаткаўскі сельсавет у складзе Жлобінскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Жлобінскім раёне БССР. 20 жніўня 1933 года рэарганізаваны ў нацыянальны польскі сельсавет. 14 жніўня 1937 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Лукаўскага, Малевіцкага і Краснабярэжскага сельсаветаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.