Сенат Румыніі
| Сенат Румыніі рум.: Senatul României Верхняя палата | |||||
|
| |||||
| Парламенцкая сістэма | Двухпалатны парламент | ||||
|---|---|---|---|---|---|
|
Сенат | |||||
| Старшыня | Анка Драгу | ||||
| --- з партыі | USR PLUS | ||||
| --- выбраны | 21 снежня 2020 | ||||
|
Структура | |||||
| Дэпутатаў | 136 | ||||
| Палітычныя групы (фракцыі) | Урад (75)
Апазіцыя (61)
| ||||
| Дата заснавання | 6 (18) снежня 1864 | ||||
| Апошнія выбары | 6 снежня 2020 года | ||||
| Дзяржава | |||||
| Зала пасяджэнняў | |||||
| Вэб-сайт | www.parlament.ro | ||||
Сенат Румыніі (рум.: Senatul României) — верхняя палата вышэйшага прадстаўнічага і заканадаўчага органа — парламента Румыніі.
Складаецца з 136 дэпутатаў (па стане на 2020 год), якія абіраюцца прамым усеагульным галасаваннем, выкарыстоўваючы змешанае прапарцыянальнае прадстаўніцтва ў 42 выбарчых акругах (у 41 паветах і горадзе Бухарест), тэрмінам на чатыры гады.
Апошнія выбары ў Сенат праводзіліся 6 снежня 2020 года, на іх перамагла Нацыянал-ліберальная партыя Румыніі.
Парламенцкая гісторыя Румыніі бярэ пачатак з мая 1831 года з прыняцця «Арганічнага статута» аўтаномнай Валахіяй (пад пратэктарам Расіі). У студзені 1832 года ён уступіў у сілу таксама і ў Малдове. Гэта заклала асновы для стварэння інстытута парламентаў у двух румынскіх княствах.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Сената Румыніі (рум.)