Сенненскі замак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Замак
Сенненскі замак
Сенненская фартэцыя
Сенненская фартэцыя
54°48′51″ пн. ш. 29°42′49″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Сянно
Заснавальнік Дзмітрый Фёдаравіч Сапега
Дата заснавання 1573
Будаўніцтва 1573
Map

Сенненскі замак — колішні замак у горадзе Сянне Віцебскай вобласці. Знаходзіўся на тэрыторыі, дзе цяпер размешчаны фізкультурна-аздараўленчы комплекс. Замак знаходзіўся на шляхах ваенных сутычак паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай. Падчас Паўночнай вайны быў разбураны.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Пабудаваны ў 1573 годзе Дзмітрыем Сапегам і высіўся на ўзгорку, які гараджане называлі Замкавай гарой. Абапал узвышша быў выкапаны роў, запоўнены вадой, што паступала з рэчкі. Цераз роў быў перакінуты пад’ёмны мост, на гары знаходзіўся двухпавярховы дом-палац.

Аб збудаванні І. Слюнькоў піша ў кнізе «Архітэктура Верхняга Падняпроўя»:

«Замак Сянно, заснаваны Дзмітраком Сапегам, уяўляе з сябе комплекс, падобны класічнаму ўзору ў трактатах XVI—XVII стст. „палаццаінфортэцца“, дзе палацавыя збудаванні самі па сабе былі пазбаўлены абарончых функцый, але абводзіліся сістэмай фартыфікацыйных збудаванняў. Сенненскі панскі дом з двума флігелямі займаў сіметрычнае становішча на квадратнай плошчы 80х80 м, абведзены па перыметры глыбокім ровам, запоўненым вадой. Двума мастамі ўздоўж папярэчнай асі замак з аднаго боку быў звязаны з выраўненым берагам возера, з другога — з жывапісным берагам става, штучна створанага на рэчцы, што ўпадае ў возера. Планіровачная сувязь замка з пасадам трымалася з дапамогай вуліцы-моста, якая ішла ад вугла Замкавай плошчы да рынку».

У часы Паўночнай вайны 1700—1721 гадах шведскія войскі з абозу генерала Левенгаўпта ішлі з Рыгі да Чарэі на злучэнне з войскамі караля Карла XII разрабавалі і разбурылі замак Сянно. Пасля вайны замак не быў аднаўлёны.

Замкавая гара была зруйнавана пра будаванне дарогі на Касцёлку і з яе зямлі рабіць падсыпку. Неабходнасць у такой дарозе ўзнікла пасля таго, як з’явілася чыгуначная станцыя Багушэўская ў 1903 годзе і патрэбы злучэння яе з дарогай з Сянно[1].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Березюк, Е. Князья, гусары, гренадеры, а также разрушенные замки Беларуси оживают в работах сенненских школьников / Е. Березюк // Рэспубліка. — 2009. — 10 лют. — С. 4.
  • Замак Сянно // Экскурсія да вытокаў г. Сянно: краязнаўчы маршрут па раённым цэнтры Віцебскай вобласці / распрац. В. В. Бандарэвіча. — Віцебск, 2000. — С. 58-61.
  • Замак Сянно // Экскурсія да вытокаў горада Сянно : краязнаўчыя нарысы / В. В. Бандарэвіч. — Мінск : Литература и искусство, 2008. — С. 45-49.
  • Яўгенаў, А. Хто мы, адкуль мы? / А. Яўгенаў // Голас Сенненшчыны. — 2017. — 26 жн. — С. 1, 3.