Сент-Вінсент
Сент-Вінсент | |
---|---|
англ. Saint Vincent | |
![]() Выгляд з космасу | |
Характарыстыкі | |
Плошча |
|
Насельніцтва |
|
Размяшчэнне | |
13°15′ пн. ш. 61°12′ з. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Малыя Антыльскія астравы |
Акваторыя | Карыбскае мора |
Краіна | |
![]() |
Сент-Вінсент (англ.: Saint Vincent) — вулканічны востраў у Карыбскім моры ў складзе Наветраных астравоў (архіпелаг Малыя Антыльскія астравы). Самая вялікая частка дзяржавы Сент-Вінсент і Грэнадзіны. Размяшчаецца паміж астравамі Сент-Люсія (аддзелены пралівам Сент-Вінсент) і Бекві. Плошча 344 км².
Асноўную частку в. Сент-Вінсент займаюць горы, пакрытыя лясамі. Вышэйшы пункт вострава — вулкан Суфрыер (1234 м). Клімат трапічны, пасатны, вільготны; максімальная колькасць ападкаў у маі-лістападзе. Часта бываюць моцныя ўраганы.
Насельніцтва 116 тысяч чалавек (2001); галоўным чынам негры (нашчадкі рабоў) 66 %, мулаты 19 %, уключаючы чорных карыбаў (гарыфы — ад змешвання неграў і індзейцаў карыбаў); еўрапейцы (англічане, партугальцы) 3,5 %; індыйцы 5,4 %, індзейцы 2 %. Афіц. мова — англійская; гутарковы — дыялект англійскай. Сярод вернікаў пераважаюць пратэстанты.
Галоўны горад і порт — Кінгстаўн. Маецца аэрапорт.
Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]
- Перавагі: бананы; але выгодны доступ да рынка ЕС сканчаецца ў 2006 годзе. Патэнцыял для турызму. Стабільная валюта. Вядучы вытворца марантавага крухмалу. Рост інфраструктуры.
- Слабыя бакі: нізкае дыверсіфікаванне. Канкурэнцыя з боку пастаўшчыкоў бананаў з Цэнтральнай і Паўднёвай Амерык.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |