Сенусія
Сенусія (або Сенусі) — мусульманскі суфійскі рэлігійна-палітычны ордэн (братэрства, тарыкат) у Лівіі і Судане, заснаваны ў Мецы у 1837 годзе Вялікім Сенусі, Мухамедам ібн Алі ас-Сенусі, і нацэлены на пераадоленне заняпаду ісламскай думкі і духоўнасці і паслаблення мусульманскага палітычнага адзінства. Ён апынуўся пад уплывам руху Салафія, да якога ён далучыў вучэнні з розных суфійскай ордэнаў. З 1902 па 1913 ордэн змагаўся супраць французскай экспансіі ў Сахары, і італьянскай каланізацыяй Лівіі, распачатай ў 1911 годзе. Унук Вялікага Сенусі, Ідрыс I, стаў каралём Лівіі ў 1951 годзе. У 1969 кароль Ідрыс I быў зрынуты падчас ваеннага перавароту на чале з палкоўнікам Муамарам Кадафі. Па некаторых дадзеных трэць насельніцтва Лівіі звязана з ордэнам Сенусі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сенусіты // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 337—338. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).