Пётр Сенька Гедыгольдавіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сенька Гедыгольдавіч)
Пётр Сенька Гедыгольдавіч
4-ы кашталян віленскі
1451 — красавік 1451
Папярэднік Кезгайла Валімонтавіч
Пераемнік Судзівой Валімонтавіч

Смерць красавік 1451[1]
Род Гедыгольдавічы[d]
Бацька Юрый Гедыгольд
Жонка Мілохна[d]

Пётр Сенька Гедыгольдавіч (згадваецца з 1429 — красавік 1451) — літоўскі баярын, сын Юрыя Гедыгольда. Намеснік смаленскі (1450—1451), кашталян віленскі (1451).

Валодаў маёнткамі Вішнева, Волма, Дзераўная, Камень, Налібакі, Радашковічы ў Менскім павеце, Мір і Свержань у Новагародскім павеце[2].

Фундатар касцёлаў у Вішневе і Радашковічах. Яго пячатка з гербам «Ляліва» прывешана да акту Гарадзенскай уніі.

У 1430 годзе разам з Шадзіборам Валімонтавічам ездзіў у пасольства ў Рым па справе планаў каранацыі Вітаўта.

Быў жанаты з Мілохнай.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]