Сеніца (Славакія)
| Горад | |||||
| Сеніца | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Senica | |||||
|
|||||
| 48°40′50″ пн. ш. 17°22′00″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Край | Трнаўскі | ||||
| Раён | Сеніца | ||||
| Кіраўнік | Марцін Джачоўскі | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 1217 | ||||
| Першая згадка | 1256 | ||||
| Плошча | 50,29 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 208 м | ||||
| Водныя аб’екты | Цепліца[d], Ровенскі паток[d] і Пасецкі паток[d] | ||||
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 20 860 чалавек (2005) | ||||
| Шчыльнасць | 415 чал./км² | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +421-34 | ||||
| Паштовы індэкс | 905 01 | ||||
| Аўтамабільны код | SE | ||||
|
|
|||||
| senica.sk | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Сеніца (славацк.: Senica, ням.: Senitz, венг.: Szenice) — горад у раёне Сеніца Трнаўскага края заходняй Славакіі, размешчаны на рацэ Міява на поўначы Загорскай нізіны побач з Малымі Карпатамі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першыя людзі з’явіліся ў ваколіцах горада яшчэ ў часы палеаліту. У прыгарадзе Сеніцы — Чачове былі знойдзены сляды стаянкі паляўнічых на мамантаў. У Сеніце-Кунаве знойдзена вялікая колькасць працоўнае зброі часоў неаліту. Акрамя таго ў Сеніцы знойдзены сляды кельцкіх і раннеславянскіх паселішчаў.
У XI стагоддзі Сеніца была ўключана ў Галіцкі камітат Венгерскага каралеўства. Упершыню горад згадваецца ў 1256 годзе. З тых часоў належаў розным дваранскім родам. У XVII стагоддзі горад пацярпеў ад турэцкіх войнаў, антыгабсбургскіх паўстанняў, рэфармацыі і контррэфармацыі. У 1746 годзе Сеніца стаў цэнтрам аднаго з раёнаў Нітранскага княства[1].
З 1918 года ў складзе Чэхаславакіі. Тут пачынаюць засноўвацца шматлікія прадпрыемствы, дзякуючы якім Сеніца становіцца прамысловым цэнтрам Паўночнага Загор’я.
Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паводле перапісу 2001 года колькасць насельніцтва горада налічвае 21 253 чалавекі. Нацыянальны склад: 96,40 % — славакі, 1,56 % — чэхі, 0,84 % — цыгане і 0,14; — венгры[2].
Рэлігійны склад: 47,28 % — рыма-каталікі, 31,18 % — людзі без прыналежнасці да рэлігіі і 17,03 % — лютэране[2].
| Год | 1994 | 2004 | 2014 | 2024 |
|---|---|---|---|---|
| Колькасць людзей | 21 038 | 21 028 | 20 352 | 19 137 |
| Розніца | −0,04 % | −3,21 % | −5,96 % |
| Год | 2023 | 2024 |
|---|---|---|
| Колькасць людзей | 19 280 | 19 137 |
| Розніца | −0,74 % |
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Фарны касцёл
- Лютэранская кірха
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Mesto Senica — oficiálne stránky mesta
- ↑ а б Municipal Statistics(недаступная спасылка). Statistical Office of the Slovak republic (25 снежня 2007). Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2007. Праверана 27 кастрычніка 2014.
- ↑ а б Počet obyvateľov podľa pohlavia - obce (ročne) [om7101rr_obce=AREAS_SK]. Statistical Office of the Slovak Republic (31 сакавіка 2025). Праверана 31 сакавіка 2025.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сеніца (Славакія)- Афіцыйны сайт муніцыпалітэта