Сен-Жон Перс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сен-Жон Перс
фр.: Saint-John Perse
Saint-John Perse 1960.jpg

Permanent secretary of the French Foreign Affairs Ministry[d]
1933 — 1940
Папярэднік Philippe Berthelot[d]
Пераемнік François Charles-Roux[d]

Нараджэнне 31 мая 1887(1887-05-31)[1][2][…]
Смерць 20 верасня 1975(1975-09-20)[4][1][…] (88 гадоў)
Імя пры нараджэнні фр.: Alexis Leger[5]
Маці Renée Dormoy-Léger[d]
Жонка Dorothy Russel[d]
Член у
Адукацыя
Дзейнасць паэт, перакладчык, дыпламат, пісьменнік
Месца працы
Аўтограф Signature de Saint-John Perse - Archives nationales (France).png
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сен-Жон Перс (фр.: Saint-John Perse; 31 мая 1887, Пуэнт-а-Пітр, Гвадэлупа — 20 верасня 1975, Праванс) — літаратурны псеўданім французскага паэта і дыпламата Алексіса Лежэ (або Сен-Лежэ) (фр.: Alexis Leger, фр.: Alexis Saint-Leger Leger), лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1960).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Французскай Гвадэлупе ў сям’і адваката Амаду Сен-Лежэ, якая пражываў на астравах яшчэ з 1815 года. У 1875 яны вярнуліся ў Францыю.

З 1911 Алексіс пачаў працаваць у міністэрстве замежных спраў. У 1916—1921 — сакратар французскага пасольства ў Пекіне. У 1921 Лежэ удзельнічаў у Вашынгтонскай канферэнцыі, дзе на таленавітага дыпламата звярнуў увагу кіраўнік французскай дэлегацыі Арыстыд Брыян, прызначыў яго сваім памочнікам. У Парыжы Лежэ круціўся ў літаратурных колах Андрэ Жыда і Поля Валеры.

У 1924 Лежэ ўпершыню выкарыстаў літаратурны псеўданім «Сен-Жон Перс», складзены з імёнаў апостала Іаана і рымскага паэта I стагоддзя Персія. У 1933—1940 займаў пост генеральнага сакратара французскага МЗС. Удзельнічаў у Мюнхенскай канферэнцыі, дзе выказваўся супраць саступак Германіі. У 1940 звольнены са сваёй пасады і эміграваў у ЗША.

Урад Вішы пазбавіў яго французскага грамадзянства. У Злучаных штатах Лежэ працаваў у бібліятэцы Кангрэсу, і застаўся ў Амерыцы нават пасля завяршэння Другой сусветнай вайны, перыядычна вяртаючыся на кароткі час на радзіму. Памёр на сваёй віле ў Правансе.

На беларускую мову асобныя творы Перса пераклалі Андрэй Хадановіч (у зб. «Разам з пылам»), Любоў Філімонава.

Зноскі

  1. а б Saint-John Perse // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Saint-John Perse // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Saint-John Perse // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  4. Сен-Жон Перс // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. https://www.nobelprize.org/prizes/facts/facts-on-the-nobel-prize-in-literature/ Праверана 14 кастрычніка 2021.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]