Сен-Луі (Сенегал)
| Горад | |
| Сен-Луі | |
|---|---|
| Saint-Louis | |
| 16°02′ пн. ш. 16°30′ з. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Мэр | Cheikh Bamba Dièye[d][1] |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Заснаваны | 1659 |
| Вышыня цэнтра | 22 м |
| Водныя аб’екты | Рака Сенегал |
| Часавы пояс | UTC0 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва | 176 000 чалавек (2005) |
|
|
|
| saintlouisdusenegal.com (фр.) | |
| Паказаць/схаваць карты | |
Сен-Луі (фр.: Saint-Louis) — горад у Сенегале. Адміністрацыйны цэнтр вобласці Сен-Луі.
Горад знаходзіцца на востраве ў вусці ракі Сенегал, каля мяжы з Маўрытаніяй. Заснаваны ў 1659[2] годзе ў якасці апорнага пункта французскіх калоній у Афрыцы. Да 1902 г. сталіца французскай калоніі Сенегал. У XVII—XVIII стст. горад з'яўляўся важным цэнтрам афра-еўрапейскага гандлю, у тым ліку, рабамі па рацэ Сенегал. Да канца XIX стагоддзя Сен-Луі з'яўляўся буйнейшым буйнейшым горадам на заходнім узбярэжжы Афрыкі[2].
Аўтамабільнай дарогай і чыгункай горад злучаны з Дакарам. У Сен-Луі дзейнічаюць прадпрыемствы харчовай, швейнай і паліграфічнай прамысловасці.
Традыцыйная забудова, нягледзячы на трухлявасць, захоўвае налёт маляўнічасці. Насельніцтва горада ў 1981 годзе налічвала каля 114 000[2] чал. Гістарычная і культурная сталіца Сенегала. Горад уваходзіць у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Міжнародныя адносіны
[правіць | правіць зыходнік]Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]
Ліль, Францыя (1978)
Фес, Марока (1979)
Льеж, Бельгія (1980)
Балоння, Італія (1991)
Сент-Луіс, ЗША (1994)
Гарады-партнёры
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ https://www.ndarinfo.com/NdaRagne/m/Cheikh-Bamba-DIEYE-Le-Doomou-Ndar-du-Mois_a11.html
- ↑ а б в Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 362. — 671 с. с илл.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 362. — 671 с. с илл. (руск.)