Перайсці да зместу

Сен-Сір

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сен-Сір
Выява лагатыпа
Заснаваны 1802[1]
Краіна
Размяшчэнне
Сайт st-cyr.terre.defense.gouv.fr (фр.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Пра інстытут шляхетных дзяўчат гл. Інстытут Святога Людовіка

Агульнавайсковае ваеннае вучылішча Сен-Сір (École spéciale militaire de Saint-Cyr) — вышэйшая навучальная ўстанова, якая займаецца падрыхтоўкай афіцэрскіх кадраў для французскай арміі і жандармерыі. Шмат хто з абітурыентаў Сен-Сіра з’яўляюцца выпускнікамі Нацыянальнага ваеннага вучылішча ў Ла-Флешы. Дэвіз — «Яны вучацца пераадольваць» (фр.: Ils s'instruisent pour vaincre).

Будынак у Сен-Сіры, які акадэмія займала ў 1806—1940 гг.
Курсанты на парадзе ў часНацыянальнага свята на Елісейскіх палях у 2007 годзе

Вучылішча заснавана ў 1802 годзе Напалеонам Банапартам у Фантэнбло замест каралеўскай ваеннай школы, распушчанай падчас рэвалюцыі. Вучылішча атрымала сваю назву пасля пераводу ў 1806 годзе ў парыжскі прыгарад Сен-Сір-Леколь, дзе яму быў адведзены будынак пансіяната для дзяўчат з шляхетнага саслоўя, заснаванага ў 1686 годзе мадам дэ Ментэнон. Сярод выпускнікоў Сен-Сіра — 11 маршалаў Францыі, 6 членаў Французскай акадэміі і трое кіраўнікоў дзяржавы (Мак-Маган, Петэн, дэ Голь), а таксама святы Шарль Фуко, выкладчыкам працаваў П'ер Гіяцынт Азаіс.

Пасля паражэння Францыі ў Другой сусветнай вайне школа была эвакуіравана на поўдзень краіны, у Экс-ан-Праванс, а ў 1942 годзе спыніла дзейнасць. Яе ранейшыя будынкі ў Сен-Сіры былі разбураны бамбардзіроўкамі саюзнікаў. У 1945 годзе адноўлена па ініцыятыве дэ Голя ў гарадку Гер на ўскрайку Пемпонскага лесу[fr], за 43 км на паўднёвы захад ад Рэна (Брэтань). Сенсірская акадэмія карыстаецца папулярнасцю сярод турыстаў, пры ёй дзейнічае музей.

Пры паступленні, як правіла, конкурс складае каля чатырох чалавек на месца. Штогод у школу прымаецца ад 170 да 200 чалавек. У 2001 годзе навучальную ўстанову скончылі 13 прадстаўнікоў дзяржаў, якія супрацоўнічаюць з Францыяй у ваеннай вобласці[2]. Жанчыны прымаюцца ў Сен-Сір з 1983 года, станам на 2012 год студэнткі складалі 16 % кантынгенту[3]

  1. ROR Data — v1.19 — 2023. — doi:10.5281/ZENODO.7644942
  2. П. Колесов, А. Стрелецкий Сен-Сірская спецыяльная ваенная школа сухапутных войскаў Францыі Архівавана 22 сакавіка 2016. // Зарубежное военное обозрение. 2006, № 6, С. 26-32
  3. Odile Roynette, «La mixité : une révolution en danger?» Архівавана 11 красавіка 2021., L'Histoire № 455, январь 2019, p. 12-19.