Септарыёзы
Септарыёзы — група грыбковых захворванняў раслін, выкліканых мікраскапічнымі грыбамі, якія раней адносіліся да роду септорыя (Septoria), адсюль і назва. У цяперашні час у выніку малекулярна-генетычных даследаванняў некаторыя з гэтых відаў былі пераведзены ў іншыя таксоны, часта філагенетычна далёкія, але традыцыйныя назвы хвароб захаваліся. Септарыёз сустракаецца на сельскагаспадарчых раслінах, гародніне, дэкаратыўных раслінах, лясных дрэвах, а таксама на шматлікіх відах дзікарослых раслін. Яны з’яўляюцца небяспечнымі хваробамі сельскагаспадарчых культур, наносяць вялікія эканамічныя страты[1] .
Некаторыя септарыёзы
[правіць | правіць зыходнік]- белая плямістасць лісця чарніц (Septoria albopunctata)
- септарыёз альстрамерыі (Septoria anthurii)
- септарыёз хрызантэм (Septoria chrysanthemella, Septoria leucanthemi, Septoria obesa)
- септарыёз гарбузовых (Septoria cucurbitacearum)
- септарыёз флёксаў (Septoria phlogis, Septoria divarica)
- септарыёз гартэнзіі (Septoria hydrangea)
- септарыёз канопляў (Septoria cannabis)
- септарыёз гладыёлусаў (Septoria gladioli)
- септарыёз лісця буракоў (Septoria betae)
- септарыёз лісця пшаніцы (Mycosphaerella graminicola)
- септарыёз коласу пшаніцы (Phaeosphaeria nodorum)
- септарыёз пятрушкі (Septoria petroselini)
- септарыёз таматаў (септорыя памідоравая (Septoria lycopersici))
- септарыёз рададэндрана (Sphaerulina azaleae)
- септарыёз сельдэрэю (Septoria apiicola)
- септарыёз сланечніка (Septoria helianthi)
- септарыёз соі (Septoria glycines)
- септарыёз бульбы (септорыя памідоравая (Septoria lycopersici))
- септарыёз жыта (Septoria secalis)[2].
- септарыёз грушы (Septoria piricola)
- септарыёз парэчак і агрэсту (Septoria ribis)
- септарыёз маліны (Septoria rubi)
Сімптомы
[правіць | правіць зыходнік]Асноўнай прыкметай септарыёзу з’яўляецца плямістасць лісця , але радзей плямы сустракаюцца і на іншых частках раслін. Плямы з’яўляюцца асобна, але часам яны зліваюцца паміж сабой, пакрываючы вялікую паверхню лісця. У залежнасці ад віду ўзбуджальніка плямы могуць быць круглымі, эліпсоіднымі, даўгаватымі або шматкутнымі, а таксама рознага колеру. Часам яны абмежаваныя ліставымі жылкамі. Яны часта маюць больш цёмную аблямоўку або жоўты арэол. Па меры развіцця ўзбуджальніка адбываецца некроз тканак ліста, у выніку чаго плямы становяцца ўсё больш цёмнымі; светла-карычневы, карычневы, карычневы чорны. Заражанае лісце жоўкне і, калі хвароба працякае моцна, заўчасна ападае. Пра тое, што гэта пляма, выкліканая грыбамі, сведчаць цёмныя дробныя (памерам у долі мм) грудкі пікнід[3].
Меры аховы
[правіць | правіць зыходнік]Прадухіляюць захворванне галоўным чынам знішчэннем заражаных частак раслін, на якіх зімуе ўзбуджальнік. Для гэтага заражаныя часткі раслін выразаюць, а лісце дрэў зграбаюць і знішчаюць. Вялікае значэнне мае севазварот. У вырошчванні аднагадовых раслін аднаго віду на дадзеным полі павінен быць перапынак не менш за 2 гады. Даследаванні паказалі, што споры Septoria apiicola застаюцца жыццяздольнымі ў глебе на працягу 12 месяцаў. Варта выкарыстоўваць пратручванне насення. Калі гэта эканамічна апраўдана, з септарыёзам можна змагацца хімічнымі метадамі апырсквання. Звычайна для гэтага рэкамендуюць прэпараты медзі. Эфектыўнасць хімічнай барацьбы і апрацоўкі насення зменлівая і залежыць ад віду і штаму ўзбуджальніка[4].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Selim Kryczyński , Zbigniew Weber (red.), Fitopatologia. Choroby roślin uprawnych, t. 2, Poznań: PWRiL, 2011, ISBN 978-83-09-01077-7
- ↑ Zbigniew Borecki , Małgorzata Solenberg (red.), Polskie nazwy chorób roślin uprawnych, wyd. 2, Poznań: Polskie Towarzystwo Fitopatologiczne, 2017, ISBN 978-83-948769-0-6
- ↑ Agata Wołczańska. Grzyby z rodzaju Septoria w Polsce. — Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2013. — 389 с. — ISBN 978-83-7784-428-1.
- ↑ Agata Wołczańska. Grzyby z rodzaju Septoria w Polsce. — Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2013. — 389 с. — ISBN 978-83-7784-428-1.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Натальина О. Б. Болезни ягодников. — М., 1963
- Семенов А. Я., Абрамова Л. П., Хохряков М. К. Определитель паразитных грибов на плодах и семенах культурных растений. — Л., 1980.