Серабрыстыя воблакі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Серабрыстыя воблакі, Эстонія

Серабрыстыя воблакі — светлыя, туманападобныя воблакі, якія часам з’яўляюцца ў верхняй частцы мезасферы на вышыні 70—90 км. Атрымалі назву за асаблівае свячэнне, якое нагадвае металічны бляск.

Вылучаны як самастойная з’ява В. К. Цэраскім. Вывучэннем серабрыстых воблакаў займаліся У. В. Шаронаў  (руск.) і М. І. Грышын.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Паводле структуры падобныя на лёгкія перыстыя воблакі. Уяўляюць сабой скопішча часцінак (ледзяныя крышталікі, вулканічны і касмічны пыл) памерам 10−4—10−5 см, якія добра рассейваюць сонечнае святло. Існуюць ад некалькіх мінут да некалькіх гадзін.

Серабрыстыя воблакі назіраюцца ў Паўночным паўшар’і на шыротах 45—70° ад мая да жніўня, у Паўднёвым — на шыротах 40—65° у цёплы час года.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Каўрыга П. А. Метэаралогія: вучэбны дапаможнік для студэнтаў геаграфічных спецыяльнасцей устаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі. — Мн: БДУ, 2005. — 186, [1] с. ISBN 985-485-375-6
  • Серабрыстыя воблакі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 341—342. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]