Серба-чарнагорска-турэцкая вайна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Першая серба-турэцкая вайна
Асноўны канфлікт: Серба-чарнагорска-турэцкая вайна
Бітва за Моравац
Бітва за Моравац
Дата 30 чэрвеня 187628 лютага 1877
Месца Еўропа, Балканы
Прычына Паўстанне ў Босніі і Герцагавіне
Вынік status quo ante bellum
Праціўнікі
Княства Сербія
Чарнагорыя Княства Чарнагорыя
Асманская імперыя Асманская імперыя
Камандуючыя
Мілан Абрэнавіч
Міхаіл Рыгоравіч Чарняеў
Нікіфар Дучыч
Міхайла Ільіч
Ілья Гарашанін
Асманская імперыя Ахмед Ейуб-паша
Асманская імперыя Сулейман-паша
Асманская імперыя Ахмед Мухтар-паша
Сілы бакоў
128.000 139.000
Страты
7.000 3.000
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сербска-турэцкая вайна (сербск.: Херцеговачки устанак (1876 - 1878) — ваенны канфлікт, у якім Сербія і Чарнагорыя дужаліся з турэцкім войскам, аказваючы падтрымку паўсталым у Босніі і Герцагавіне сялянам.

Падстава да вайны[правіць | правіць зыходнік]

У ліпені 1875 г. хрысціянскія сяляне Герцагавіны паўсталі супраць іх мусульманскіх уладальнікаў. Паўстанне хутка распаўсюдзілася і на Боснію. Сербія, якая з 1817 г. мела статут аўтаноміі ў Асманскай імперыі, усяляк дапамагала паўсталым. Вялікія еўрапейскія краіны ўмяшаліся ў гэты канфлікт. Але кароль Сербіі Мілан Абрэнавіч здолеў дамовіцца з прынцам Чарнагорыі Мікалаем аб сумесных дзеяннях супраць Турцыі. Насуперак усім палітычным ціскам Сербія і Чарнагорыя 20 чэрвеня 1876 г. абвясцілі Турцыі вайну.

Канец вайны[правіць | правіць зыходнік]

Пасля двух катастрафічных параз за адзін дзень сербскае войска ўжо не магло працягваць весці баявыя дзеянні. Аб гэтым паведаміў Чарняеў Мілану Абрэнавічу 17 кастрычніка. Мілан тэлеграфаваў расійскаму імператару Аляксандру II, умольваючы выратаваць Сербію ад поўнага разгрому. 19 кастрычніка рускі амбасадар у Турцыі, ад імя Аляксандра II, прад'явіў Асманскай імперыі ўльтыматум, па якім Турцыя абавязвалася скласці мірную дамову з Сербіяй і Чарнагорыяй на працягу 48 гадзін. У выпадку калі Турцыя адмовіцца выконваць умовы ўльтыматума, расійскае войска ў складзе 200 000 салдат, змешчаных у Бесарабіі, пяройдзе мяжу Асманскай імперыі. На наступны дзень Турцыя прыняла ўльтыматум і пагадзілася на двухмесячнае перамір'е. Мірная дамова паміж Сербіяй, Чарнагорыяй і Турцыяй была падпісана ў Канстанцінопалі. Чарнагорскае войска, на чале з Мікалаем, зноў вярнула сабе захопленыя туркамі гарады. Гэтая вайна абвастрыла і без таго напружаныя адносіны паміж Расійскай імперыяй і Асманскай імперыяй. Усяго праз паўгода пачнецца Руска-турэцкая вайна 1877-1878.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]