Сербская мова
| Сербская | |
| Саманазва: | Српски језик, srpski jezik |
|---|---|
| Краіны: | Сербія, Боснія і Герцагавіна, Чарнагорыя, Харватыя і інш. |
| Рэгіёны: | Цэнтральная Еўропа, Паўднёвая Еўропа |
| Афіцыйны статус: | у Сербіі, Босніі і Герцагавіне, Чарнагорыі, у Косаве і некаторых муніцыпалітэтах Македоніі |
| Арганізацыя, якая рэгулюе: | Кіраванне па стандартызацыі сербскай мовы |
| Агульная колькасць носьбітаў: | больш за 12 мільёнаў [1] |
| Класіфікацыя | |
| Катэгорыя: | Мовы Еўразіі |
|
|
| Пісьменнасць: | кірыліца (вукавіца), лацініца (гаевіца) |
| Моўныя коды | |
| ISO 639-1: | sr |
| ISO 639-2: | scc |
| ISO 639-3: | scc |
| Гл. таксама: Праект:Лінгвістыка | |
Сербская мова — адна са славянскіх моў. Разам з балгарскай, македонскай, славенскай, харвацкай і баснійскай адносіцца да паўднёваславянскай падгрупы. Апошнія дзве мовы часта аб'ядноўваюць з сербскай у адну (сербахарвацкую мову); у гэтым выпадку асобныя сербская, харвацкая і баснійская мовы лічаць рэгіянальнымі варыянтамі сербахарвацкай. Пералік адрозненняў сербскай мовы ад харвацкай і баснійскай — на старонцы сербахарвацкая мова.
Змест
Соцыалінгвістычныя дадзеныя[правіць | правіць зыходнік]
На сербскай мове размаўляюць у Сербіі і Чарнагорыі, у асобных усходніх раёнах Харватыі, а таксама ў баснійскім рэгіёне Рэспубліка Сербская. Лік сербскамоўных — каля 12 млн. чалавек. Большасць размаўляючых — сербы, якія вызнаюць праваслаўе.
Пісьменнасць[правіць | правіць зыходнік]
Сербская мова выкарыстоўвае ў якасці пісьменнасці два алфавіта: заснаваны на кірыліцы («вуковіца») і заснаваны на лацініцы («гаевіца»). У кожным па 30 літар; існуе адназначная адпаведнасць паміж літарамі аднаго і другога алфавіта (але простае аўтаматычнае пераўтварэнне тэксту магчыма толькі ў адзін бок, бо лацінскія дзіграфы зрэдку адпавядаюць парам асобных кірылічных літар).
Некаторыя сербскія курсіўныя і рукапісныя літары (маленькія г, д, п, т, вялікія Б, Д, Н, гл. артыкул «Грамадзянскі шрыфт») істотна адрозніваюцца ў напісанні ад тых жа літар у большасці цяперашніх кірылічных азбук. Аднак гэтая розніца часта не падтрымліваецца распаўсюджанымі камп'ютарнымі выдавецкімі сістэмамі, дзе курсіў кірыліцы адлюстроўваецца толькі ў «рускім» напісанні.
Нябуквенныя арфаграфічныя знакі[правіць | правіць зыходнік]
З нябуквенных арфаграфічных знакаў у сербскай пісьменнасці (як у кірыліцы, так і ў лацініцы) выкарыстоўваюцца:
- злучок;
- апостраф;
- надрадковыя дыякрытычныя знакі (пяць знакаў, з якіх адзін мае два значэння), узыходзячыя да царкоўнаславянскай пісьменнасці, рэгулярна ўжываюцца ў слоўніках, але ў звычайным тэксце сустракаюцца рэдка, пераважна для адрознівання амографаў:
- знак націску мае чатыры разнавіднасці:
- доўгі сыходзячы націск;
- доўгі ўзыходзячы націск;
- кароткі сыходзячы націск;
- кароткі ўзыходзячы націск;
- знак націску мае чатыры разнавіднасці:
Марфалогія[правіць | правіць зыходнік]
Назоўнік[правіць | правіць зыходнік]
Сербскі назоўнік мае граматычныя катэгорыі роду, ліку і склону. Існуе тры роды (мужчынскі, жаночы, сярэдні), два лікі (адзіночны і множны) і сем склонаў (назоўны, родны, давальны, вінавальны, творны, месны і клічны).
Сербскі алфавіт (літары ў кірылічным парадку)[правіць | правіць зыходнік]
|
|
|
* У шматлікіх дыялектах розніца ў гучанні літар ћ і ч адсутнічае.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Funky Serbian Language - дыдактычныя матэрыялы, у тым ліку бясплатны аўдыаслоўнік англ.:
- Б92
- Фондација Растко
- Майстэрня сербскай мовы і культуры Вывучыце сербскую мову
- Анлайн-курс сербскай мовы
- Падручнік Сербскай мовы
| Гэта пачатак артыкула пра адну з моў свету. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| ||||||||||||||||||||||||||