Сербская прагрэсіўная партыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сербская прагрэсіўная партыя
сербск.: Српска напредна странка
Выява лагатыпа
Лідар Аляксандр Вучыч
Заснавальнік Томіслаў Нікаліч і Аляксандр Вучыч
Дата заснавання 21 кастрычніка 2008
Штаб-кватэра Бялград
Краіна
Ідэалогія нацыянал-кансерватызм
папулізм
пан'еўрапеізм
Інтэрнацыянал
Саюзнікі і блокі Расія Адзіная Расія
Аўстрыя Аўстрыйская партыя свабоды[1][2]
Колькасць членаў 800 000
Месцаў у Народнай Скупшчыне
131 / 250
Сайт srpskanaprednastranka.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сербская прагрэсіўная партыя — сербская палітычная партыя, створаная ў кастрычніку 2008 года былым лідарам сербскіх радыкалаў Томіславам Нікалічам у выніку партыйнага канфлікту ў Радыкальнай партыі паміж Нікалічам і Воіславам Шэшалем. Сербская прагрэсіўная партыя атрымала пераканаўчую перамогу на датэрміновых выбарах у Парламент Сербіі, якія адбыліся 16 сакавіка 2014 года. Партыі ўдалося заручыцца падтрымкай амаль 50 % выбаршчыкаў, і такім чынам, яна займае 160 з 250 месцаў у Народнай Скупшчыне. Па ідэалогіі лічыцца кансерватыўнай і сербскай нацыяналістычнай, аднак выступае за ўваходжанне Сербіі ў ЕС.

Супрацоўніцтва з «Адзінай Расіяй»[правіць | правіць зыходнік]

27 кастрычніка 2010 года ў Санкт-Пецярбургу было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж партыяй «Адзіная Расія» і Сербскай прагрэсіўнай партыяй. З расійскага боку ў цырымоніі прыняў удзел старшыня вышэйшага савета «Адзінай Расіі», старшыня Дзяржаўнай Думы РФ Барыс Грызлоў, з сербскага — старшыня Сербскай прагрэсіўнай партыі Томіслаў Нікаліч. Партыі дамовіліся кансультавацца і абменьвацца інфармацыяй па актуальных пытаннях.

Томіслаў Нікаліч і Аляксандр Вучыч

Праграма партыі[правіць | правіць зыходнік]

Праграма сербскай прагрэсіўнай партыі будуецца на 10 асноўных прынцыпах[3]:

  1. Абарона тэрытарыяльнай цэласнасці Сербіі.
  2. Дапамога сербскаму народу за межамі меж Сербіі, асабліва на тэрыторыі былой Югаславіі.
  3. Барацьба за фарміраванне стабільнага стану, у якім вяршэнства закона і павага да канстытуцыі будзе асновай дзяржаўнага кіравання.
  4. Барацьба за выкананне канстытуцыі, міжнародных дагавораў і захаванне правоў нацыянальных меншасцей.
  5. Павышэнне ролі Сербіі ў свеце, быць мостам паміж захадам і ўсходам.
  6. Ваенны нейтралітэт. Толькі лагічныя дзеянні ў перыяд абвастрэнняў паміж Расіяй і НАТА.
  7. Барацьба са злачыннасцю і карупцыяй.
  8. Эканамічны росквіт і скарачэнне беспрацоўя.
  9. Сацыяльная справядлівасць.
  10. Роўнае рэгіянальнае развіццё і дэцэнтралізацыя Сербіі.

Зноскі

  1. Fpo.at : FPO: Abkommen mit SNS
  2. http://www.right-world.net/news/527 - Правыя Аўстрыі і Сербіі падпісалі дагавор аб партнёрстве
  3. Праграма Сербскай прагрэсіўнай партыі