Перайсці да зместу

Сербін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Населены пункт
Сербін
30°06′54″ пн. ш. 96°59′17″ з. д.HGЯO
Краіна
Гісторыя і геаграфія
Часавы пояс CDT[d]
Паказаць/схаваць карты
Сербін (ЗША)
Сербін
Сербін

Сербін — няўключаная абшчына акругі Лі штата Тэхас Злучаных Штатаў Амерыкі. Размешчана за 80 км на ўсход ад Остына. Насельніцтва Сербіна складае 90 чалавек (2000)[1].

Тэхаскі музей культурнай спадчыны вендаў
Рубленая хатка першых лужыцкіх перасяленцаў на тэрыторыі лютэранскай царквы Святога Паўла
У лютэранскай царкве Святога Паўла

Першапачаткова населены пункт быў заснаваны пад назвай Лоу-Пін-Оак (Low Pin Oak) лужыцкімі сербамі, якія перасяліліся ў Тэхас ў сярэдзіне 1850-х гадоў. Пазней назва была зменена на Сербін — у адпаведнасці з саманазвай лужыцкасербскага народа.

Самая буйная дыяспара лужычанаў ў ЗША атбарылася ў Тэхасе, выкарыстоўваючы Сербін як «матчыну калонію». Да 20 верасня 1854 каля 550 лужыцкіх сербаў з лютэранскіх абшчын Прусіі і Саксоніі пад кіраўніцтвам пастара Джона Кіліяна з’ехалі ў Тэхас. Па прыбыцці ў Тэхас жыхары Сербіна станавіліся членамі лютэранскага саюза «Лютэранская царква — Місурыйскі сінод». Лютэранская царква святога Паўла, пабудаваная ў 1871 годзе, уяўляе сабой ўзор тыповай лужыцкай архітэктуры, кафедра прапаведніка размешчана на балконе царквы.

На тэрыторыі царквы Святога Паўла ў Сербіне размешчаны Тэхаскі музей культурнай спадчыны лужычанаў. Займаючы тры незалежных будынка, уключаючы ранейшую прыходскую школу Святога Паўла, музей таксама мае два вонкавых экспаната — гэта непашкоджаная драўляная хаціна і частка дома з планіроўкай ў стылі догтрат.

Зноскі