Сергій (Акімаў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сергій
Дата нараджэння 15 жніўня 1973(1973-08-15) (47 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар багаслоўя (Doctor Divinitatis)[d] (2014)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Сергій (Акімаў) (свецкае імя: Віталій Віктаравіч Акімаў; нар. 15 жніўня 1973, Бабруйск, Магілёўская вобласць) — беларускі свяшчэннік, багаслоў. Доктар багаслоўя (2014), дацэнт (2004). Рэктар Мінскай духоўнай акадэміі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (спецыяльнасць «Тэалогія», 1995), Санкт-Пецярбургскую духоўную акадэмію (аспірантура, спецыяльнасць «Тэалогія», 1999), Агульнацаркоўную аспірантуру і дактарантуру імя свв. Кірыла і Мяфодзія (Масква, дактарантура, 2013).

Быў клірыкам у Свята-Духоўным кафедральным саборы, выкладчыкам Мінскай духоўнай семінарыі (з 1999, выкладчык), Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (1999—2004, факультэт тэалогіі, кафедра багаслоўскіх дысцыплін, дацэнт), Інстытуце тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (з 2004, кафедра біблеістыкі і хрысціянскага веравучэння, дацэнт), Мінскай духоўнай акадэміі (з 2011, кафедра біблеістыкі і багаслоўя, загадчык кафедры, у 2012—2014 — прарэктар па вучэбнай рабоце, з 2014 — рэктар).

Навуковыя інтарэсы: біблеістыка; гісторыя старажытнага Блізкага Усходу; гісторыя ранняга хрысціянства.

Узнагароджаны граматай Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі (2018) «за працы па адраджэнні памяці мітрапаліта Літоўскага і Віленскага Іосіфа (Сямашкі)»[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Библейская книга Екклесиаста в контексте литературы мудрости Древнего Египта : диссертация … доктора богословия : защищена 08.11.2013 / Акимов Виталий Викторович. —
  • Христианское богословие и греко-римская образованность и культура в наследии святителя Григория Назианзина : диссертация … кандидата богословия : защищена 04.06.1999 / Акимов Виталий Викторович. — Санкт-Петербург, 1999.
  • Вселенские соборы / В. В. Акимов. — Минск, 2013.
  • Литургика / В. В. Акимов. — Минск, 2011.