Сергій (Ахатэнка)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Архібіскуп Сергій
Архіепіскап Мінскі
1948 — 1971
Царква: Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква
Папярэднік: Аляксандр (Іназемцаў)
Пераемнік: Андрэй (Крыт)
Епіскап Мелітопальскі
1 жніўня 1943 — 4 лютага 1949
Царква: Украінская аўтакефальная праваслаўная царква

Імя пры нараджэнні: Ягор Пракопавіч Ахатэнка
Нараджэнне: 12 сакавіка 1890(1890-03-12)
Смерць: 2 кастрычніка 1971(1971-10-02) (81 год)
Прыняцце свяшчэннага сану: 1925
Прыняцце манаства: 28 чэрвеня 1919
Епіскапская хіратонія: 1 жніўня 1943

Сергій (Сяргей), свецк. Ягор Пракопавіч Ахатэнка (укр.: Єгор Прокопович Охотенко; 12 сакавіка 1890, с. Малыя Гарошкі Жытомірскага павета, цяпер Украіна — 2 кастрычніка 1971, Адэлаіда, Аўстралія) — епіскап Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (УАПЦ), першаіерарх Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (БАПЦ).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з сялянскай сям'і: бацькі — Пракоп і Феадоля Ахатэнкі. У 1911—21 — у Богаяўленскім манастыры ў Жытоміры, дзе атрымаў першапачатковую духоўную адукацыю. Пастрыжаны ў манахі 28.6.1919. Першыя гады на шляху да святарскага сану правёў у Жытоміры. Служыў аканомам Архірэйскага дома і адначасова наведваў святарскія курсы. У 1925 у Кіеве рукапаложаны ў іераманахі. З 1932 г. — архімандрыт. Святарскія абавязкі выконваў у праваслаўных прыходах у мясцовасцях Карасцень, Народзічы, Эмільчыцы, Кулешы на Украіне. За рэлігійную дзейнасць праследваўся савецкімі ўладамі. У 1937 быў арыштаваны органамі бяспекі і высланы на папраўчыя работы ў Бярдзянск. На пачатку Другой сусветнай вайны быў вызвалены. Служыў настаяцелем сабора ў Мелітопалі. Прыняў епіскапскае пасвячэнне 1.8.1943 у праваслаўным кафедральным саборы ў Кіраваградзе.

З 1944 — у эміграцыі. Па просьбе беларускіх палітычных, грамадска-культурных і рэлігійных дзеячаў і са згоды вышэйшых іерархаў УАПЦ садзейнічаў адбудове БАПЦ у эміграцыі. 4-5.06.1948 удзельнічаў у 1-м саборы БАПЦ у г. Констанц (Германія), дзе быў абраны ў склад часовага кіраўніцтва БАПЦ і духоўнай Кансісторыі. На сесіі сабора БАПЦ 20.12.1949 выбраны галавою сабора і ўзведзены ў сан архіепіскапа. Прымаў удзел у аднаўленні кіруючых і адміністрацыйных структур БАПЦ. У 1950 пераехаў у Аўстралію, дзе прадоўжыў сваю святарскую дзейнасць сярод беларускіх вернікаў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны / Аўтар-укладальнік: Ю. Гарбінскі. — Мн.-Мюнхен: Беларускі кнігазбор, 1999. ISBN 985-6318-65-3