Сердар (горад)
| ||||||||||
Сердар (туркм.: Serdar — «правадыр», раней — Кізіл-Арват[1], Кызыл-Арват — «прыгожая дзяўчына») — горад у Балканскім велаяце Туркменістана.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
З часу свайго заснавання ў пачатку XX ст. пры будаўніцтве Закаспійскай чыгункі горад называўся Кізіл-Арват. Да 1988 года ўваходзіў у склад Краснаводскай вобласці і быў цэнтрам Кізыл-Арвацкага раёна.
Пасля здабыцця Туркменістанам незалежнасці ў 1991 годзе таксама ўжывалася форма Гызыларбат. Сучасную назву горад атрымаў 29 снежня 1999 года[2] ў гонар Сапармурата Ніязава («сердар» у перакладзе з туркменскай мовы азначае «правадыр»).
Кізыл-Арват быў перайменаваны ў Сердар, бо Сапармурат, асірацелы выніку ашхабадскага землетрасення 1948-га, быў адпраўлены ў Кізыл-Арвацкі дзіцячы дом, дзе пражыў некалькі гадоў.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Горад размешчаны ля падножжа Капетдага, за 175 км на паўднёвы ўсход ад адміністрацыйнага цэнтра велаята Балканабада, за 219 км на паўночны захад ад Ашгабата.
На аэрадроме Кызыл-Арват у савецкі час базаваўся 217-ы авіяцыйны полк знішчальнікаў-бамбавікоў 34-й АДІБ.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Колькасць насельніцтва Сердара — 45 000 чалавек (2013 год).
Год | 1970 | 1991 | 2009 |
Насельніцтва | 22 000[3] | 34 700[4] | 89 600[5] |
Прамысловасць[правіць | правіць зыходнік]
У горадзе размешчаны вагонарамонтны, бавоўнаачышчальны і ёдны («Беракет») заводы, дывановая фабрыка[4] і тэкстыльны комплекс.
Зноскі
- ↑ БСЭ, 1969—1978.
- ↑ Электронный бюллетень «Изменения географических названий государств-участников СНГ (обновлённый по состоянию на 2019 г.)». Республика Туркменистан.(недаступная спасылка). Официальный сайт Росреестра. Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2020. Праверана 14 мая 2022.
- ↑ па ВСЭ
- ↑ а б «Современный толковый словарь». Издательсто «Большая советская энциклопедия». 1997 год.
- ↑ World Gazetteer: Usbekistan — die wichtigsten Städte