Сержы Лопес
| Сержы Лопес | |
|---|---|
| катал.: Sergi López i Ayats | |
| | |
| Дата нараджэння | 22 снежня 1965[1] (60 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Адукацыя | |
| Прафесія | тэатральны акцёр, кінаакцёр, акцёр агучвання, тэлеакцёр |
| Узнагароды | |
| IMDb | ID 0530365 |
Сержы Лопес-і-Аяц (катал.: Sergi López i Ayats; нар. 22 снежня 1965) — іспанскі акцёр каталонскага паходжання.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 22 снежня 1965 года ў мястэчку Віланова-і-ла-Жэлтру, правінцыя Барселона, Каталонія, Іспанія.
Здымацца ў кіно пачаў у самым пачатку 1990-х гадоў, яго дэбютам у кіно стаў фільм Мануэля Пур’е «Сяброўка Антоніа» (1992). Акцёра заўважылі пасля рамантычнай камедыі Пур’е «Вестэрн» (1997), адзначанай Прызам журы Канскага кінафестывалю.
Лопес працягваў здымацца як у роднай Іспаніі, так і ў Францыі. У 1998 годзе ён сыграў разам з зоркай іспанскага кінематографа Вікторыяй Абрыль у эратычнай драме Мануэля Гомеса Перэйры «Між ног», а ў 1999 годзе зняўся ў любоўнай карціне «Лісабон» з Кармен Маўрай.
Вялікую цікавасць як у Еўропе, так і ў Амерыцы выклікала любоўная драма Фрэдэрыка Фантэйна «Парнаграфічная сувязь» (1999), у якой партнёркай Сержы Лопеса выступала французская зорка Наталі Бай. Крытыкі па абодва бакі Атлантыкі высока ацанілі і сам фільм, і выдатную ігру абаіх акцёраў.
У 2000 годзе на экраны выйшла карціна Дамініка Моля «Гары — сябар, што жадае вам дабра» — псіхалагічны трылер, шчодра прыпраўлены «чорным гумарам». За цудоўнае выкананне галоўнай ролі Лопес быў удастоены прэміі «Сезар» і «Еўрапейскай кінапрэміі», як найлепшы акцёр.
Выбраная фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- «Сяброўка Антоніа» (1992)
- «Вестэрн» (1997)
- «Між ног» (1999)
- «Лісабон» (1999)
- «Парнаграфічная сувязь» (1999)
- «Гары — сябар, што жадае вам дабра» (2000)
- «Лабірынт фаўна» (2006)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Sergi López // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б http://hemeroteca.lavanguardia.com/preview/2000/05/08/pagina-47/34052330/pdf.html?search=Sergi%20L%C3%B3pez
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сержы Лопес на сайце «Internet Movie Database»