Серж Палякоў
Серж Палякоў | |
---|---|
фр.: Serge Poliakoff | |
Род дзейнасці | мастак |
Дата нараджэння | 8 студзеня 1900[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 кастрычніка 1969[1][2][…] (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
прэмія Кандзінскага[d] (1947) |
![]() |
Серж Палякоў (фр. Serge Poliakoff, пры нараджэнні Сяргей Геаргіевіч Палякоў; 8 студзеня 1900, Масква — 12 кастрычніка 1969, Парыж) — французскі жывапісец, графік, кераміст; выхадзец з Расіі.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Сын кіргізскага конезаводчыка, быў трынаццатым з чатырнаццаці дзяцей. Вучыўся жывапісу ў Маскве, у Маскоўскім вучылішчы жывапісу, разьбярства і дойлідства. У 1918 годзе пакінуў Расію, у 1920 годзе прыбыў у Канстанцінопаль, у 1923 годзе — праз Сафію, Бялград, Вену і Берлін дабраўся да Парыжа. Іграў на гітары ў парыжскіх кабарэ. У 1929 годзе паступіў у акадэмію «Гранд-Шам’ер», у 1935—1937 гадах вучыўся ў Лондане ў Мастацкай школе Слейд.
Пазнаёміўся з В. В. Кандзінскім, Соняй і Раберам Дэланэ, Ота Фрэйндліхам, пад іх уплывам прыйшоў да нефігуратыўнага жывапісу. Першая персанальная выстава адбылася ў 1945 годзе. У 1947 годзе навучаўся ў Жана Дэроля. У тым жа годзе ўдастоены прэміі Кандзінскага. У 1962 годзе працам Палякова была адведзена зала на Венецыянскай біенале, у тым жа годзе атрымаў грамадзянства Францыі. Аказаў моцны ўплыў на працы Армана.
Памёр у Парыжы ў 1969 годзе.
Зноскі
- ↑ а б Serge Poliakoff
- ↑ а б Serge Poliakoff // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.