Серхіа Гарсія дэ ла Фуэнтэ
![]() | ||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
9 чэрвеня 1983[1][2][…] (41 год) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | ||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 175 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 72 кг | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | флангавы паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Серхіа Гарсія дэ ла Фуэнтэ (ісп.: Sergio García de la Fuente; нар. 9 чэрвеня 1983 года, Барселона, Іспанія) — былы іспанскі футбаліст, нападнік.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Клубная
[правіць | правіць зыходнік]Гуляў за юнацкія каманды «Барселоны», затым правёў два сезоны за фарм-клуб, у якім вызначыўся высокай выніковасцю, 34 галы ў 59 матчах трэцяга іспанскага дывізіёна. За асноўную каманду «Барселоны» правёў усяго 4 матчы ў сезоне 2003—2004 гадоў пасля чаго сышоў з клуба. У сезоне 2004—2005 гадоў выступаў за аўтсайдэра Ла Лігі «Левантэ», дзе з'яўляўся іграком асноўнага складу.
З 2005 года гуляў за клуб «Сарагоса», выходзячы ў стартавым складзе або на замену. У сезоне 2007—2008 гадоў адгуляў усе 38 матчаў, але арагонскі клуб не ўтрымаўся ў Ла Лізе. У пачатку сезона 2008—2009 гадоў хадзілі чуткі аб зацікаўленасці Гарсіі шэрагам англійскіх клубаў, як «Ліверпул», «Тотэнхэм Хотспур», «Вест Хэм Юнайтэд» і «Сток Сіці».
1 верасня 2008 года ў апошнія хвіліны трансфернага акна, пасля бесперапынных чуткаў, Гарсія падпісаў кантракт з «Рэал Бетысам»[3][4], які заплаціў за іграка каля 10 млн еўра. Свой першы гол забіў за свой новы клуб 27 верасня ў хатнім матчы супраць «Рэал Мадрыд»[5].
Міжнародная
[правіць | правіць зыходнік]Выступаў за розныя юнацкія і моладзевыя зборныя Іспаніі, у складзе якіх дасягнуў шэрагу поспехаў. За асноўную зборную правёў два матчы, з іх адзін — на пераможным для іспанцаў чэмпіянаце Еўропы 2008 года супраць зборнай Грэцыі.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]«Аль-Раян»:
- Чэмпіён Катара: 2016
Іспанія
- Чэмпіён Еўропы: 2008
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Sergio García // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Sergio García de la Fuente // Enciclopèdia de l'esport català — Grup Enciclopèdia, 2012.
- ↑ Betis build with Sergio García. UEFA.com
- ↑ Sergio García: "Poco a poco se puede estar más arriba". Marca
- ↑ Real Betis 1–2 Real Madrid(недаступная спасылка). ESPN Soccernet
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Серхіа Гарсія дэ ла Фуэнтэ
- Профіль на афіцыйным сайце ФК «Эспаньёл»
- Профіль на BDFutbol
- Статыстыка на National Football Teams
- Профіль на сайце Transfermarkt
- Нарадзіліся 9 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1983 годзе
- Нарадзіліся ў Барселоне
- Ігракі ФК Барселона C
- Ігракі ФК Барселона B
- Ігракі ФК Левантэ
- Ігракі ФК Рэал Сарагоса
- Ігракі ФК Рэал Бетыс
- Ігракі ФК Эспаньёл
- Ігракі ФК Аль-Раян
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Іспаніі
- Ігракі зборнай Іспаніі па футболе
- Ігракі ФК Барселона