Серэтсэ Кхама
Серэтсэ Кхама | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Квет Кетуміле Масірэ | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1 ліпеня 1921[1][2][…]
|
||||||
Смерць |
13 ліпеня 1980[7][1][…] (59 гадоў) |
||||||
Бацька | Sekgoma II[d] | ||||||
Маці | Tebogo Kebailele[d][8] | ||||||
Жонка | Ruth Williams Khama[d][6][4] | ||||||
Дзеці | Ян Кхама і Tshekedi Khama II[d] | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | бакалаўр мастацтваў[d][9] (1944) | ||||||
Дзейнасць | палітык, адвакат | ||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Сэр Серэтсэ Кхама (англ.: Sir Seretse Khama, тсвана Serêtsê a Sekgoma a Khama, 1 ліпеня 1921, Серовэ, Батсвана — 13 ліпеня 1980, Габаронэ, Батсвана) — першы прэзідэнт Батсваны з 30 верасня 1966 года да 13 ліпеня 1980.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Паходзіў з роду правадыроў племя бамангвата, у 1925 стаў іх каралём (kgosi). Атрымаў юрыдычную адукацыю ў ПАР і Вялікабрытаніі. Пасля атрымання Батсванай (тады звалася Бечуаналенд) аўтаноміі вярнуўся на радзіму і, адмовіўшыся ад каралеўскага сану, быў абраны ў мясцовы савет у 1957. У 1961 заснаваў Дэмакратычную партыю Батсваны, якая ў 1965, выступаючы на сацыялістычных і пан-афрыканісцкіх пазіцыях, выйграла парламенцкія выбары, пасля чаго Кхама стаў прэм’ер-міністрам Бечуналенда. Дамагаўся атрымання краінай незалежнасці ад Вялікабрытаніі, была пабудавана новая сталіца краіны — Габаронэ. У 1966 Кхама быў узнагароджаны ордэнам Брытанскай імперыі. У тым жа годзе пасля атрымання краінай незалежнасці абраны першым прэзідэнтам Батсваны. Пераабіраўся парламентам пасля кожных выбараў, бо БДП заўсёды атрымлівала большасць галасоў.
Дамогся ператварэння Батсваны, адной з самых бедных і пустыні краін Афрыкі на момант атрымання незалежнасці, у адну з краін, якія развіваюцца на кантыненце дзякуючы актыўнаму экспарту прыроднай сыравіны і карысных выкапняў. Паспяхова змагаўся з карупцыяй, змог стварыць стабільны дэмакратычны рэжым, пазбаўлены ад пагрозы пераваротаў. Адыграў вялікую ролю ў дасягненні стабільнасці ў Зімбабвэ. Памёр ад раку падстраўнікавай залозы, знаходзячыся на пасадзе прэзідэнта. Пахаваны ў сямейным магільным склепе. Яго пераемнікам стаў віцэ-прэзідэнт краіны Квет Кетуміле Масірэ.
Яго сын, Ян Кхама, з 2008 займае пасаду прэзідэнта краіны.
Зноскі
- ↑ а б Sir Seretse Khama // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Seretse Khama // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
- ↑ Brozović D., Ladan T. Seretse Khama // Hrvatska enciklopedija — LZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
- ↑ а б в Encyclopædia Britannica
- ↑ а б Great Russian Encyclopedia — М.: Большая российская энциклопедия, 2004.
- ↑ а б в Munzinger Personen
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ https://www.oxforddnb.com/view/10.1093/ref:odnb/9780198614128.001.0001/odnb-9780198614128-e-31311
- ↑ https://www.mmegi.bw/opinion-analysis/seretse-khama-centenary-a-profile-of-our-first-president/news