Сет (міфалогія)
| Сэт, Сутэх | |||
|---|---|---|---|
| егіп. Stẖ | |||
| | |||
| Першапачаткова: абаронца сонца-Ра ад Апопа, уладар вайсковай доблесці і адвагі. Пасля эпохі Нармера і асабліва Пталамеяў дэманізавыны: заступнік далёкіх ад Ніла краін і чужакоў, сусветнага зла, пустыні, збліжаны з Апопам, антаганіст у дуалізме Сета і Асірыса-Хора. | |||
| Міфалогія | егіпецкая | ||
| Мясцовасць | заступнік Верхняга Егіпта, паўночна-усходняя Дэльта Ніла | ||
| Сфера ўплыву | хаос[d] | ||
| Тлумачэнне імя |
Заступнік царскай улады, яго імя ў тытулах фараонаў II дынастыі (спалучэнне імёнаў Сета і Гара азначае «цар») і ў імёнах фараонаў XIX дынастыі. Пазней іерогліф «звер Сета» |
||
| Грэчаскае напісанне | Σηθ | ||
| Лацінскае напісанне | Seth | ||
| Пол | мужчынскі пол | ||
| Бацька | Геб | ||
| Маці | Нут | ||
| Брат | Асірыс | ||
| Сястра | Ісіда, Нефтыда | ||
| Жонка | некалькі ўключаючы: Нефтыда, Таўрт, угарыта-фінікійскія Анат і Аштарэт | ||
| Дзеці | Анубіс | ||
| Звязаныя персанажы | Немці, Аш, Тэшуб, Апоп, Тыфон, Сатана, Сатурн, Баал, Яхве, Калі і Шыва | ||
| Перыяд жыцця | шанаваўся з Дадынастычнага перыяду | ||
| Характэрныя рысы | з галавой падобнай на асла або шакала («звер Сета»); кракадзіл[2], гіпапатам[3], змяя[4], гіпапатам у шкуры кракадзіла[5], чорная свіння[6] | ||
| Звязаныя падзеі | Дзень яго нараджэння — трэці пераднавагодні — лічыўся ў Егіпце нешчаслівым | ||
| Атрыбуты | скіпетр Уас і анх; стыхія — пустыня, пясчаныя буры | ||
| У іншых культурах | атаясамляўся з фінікійскім Баалам | ||
Сет[7] (Сетх[7], Сутэх, Сута, Сеці; егіп. Stẖ) — у старажытнаегіпецкай міфалогіі і рэлігіі бог лютасці, пясчаных бур, разбурэнняў, хаосу, вайны і смерці. Першапачаткова шанаваўся як «абаронца сонца-Ра». У перыяд Старога царства (XXVIII—XXIII ст. да н.э.) лічыўся таксама апекуном царскай улады. Яго імя ўваходзіла ў тытулы і імёны шэрага фараонаў. Пазней быў дэманізаваны, стаў антаганістам ў дуалістычнай барацьбе Хора і Сета, персаніфікацыяй сусветнага зла, сатаной. Таксама Хор і Сет могуць злівацца ў адзінае двухгаловае бажаство Херуіфі.
| Сет у іерогліфах | ||||||
Быў заступнікам далёкіх краін і чужакоў. Бог «чужых краін» (пустынь), цемры і зла, брат і забойца «добрага бога» Асірыса. Паводле міфаў, Сет быў пераможаны сынам Асірыса богам Горам, які адпомсціў за бацьку і сам стаў уладаром Сусвету.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сет, Сетх // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 355. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).