Перайсці да зместу

Сефірын (Папа Рымскі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сефірын
лац.: Zephyrinus
15-ы Папа Рымскі
199 — 20 снежня 217
Папярэднік Віктар I
Пераемнік Калікст I

Дзейнасць каталіцкі святар
Нараджэнне невядома
Смерць 20 снежня 217
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сефірын (лац.: Zephyrinus; ?—20 снежня 217, Рым, Рымская імперыя) — Папа Рымскі (199—217 гадоў), хрысціянскі святы. Змагаўся з ерасямі і бараніў боскасць Хрыста.

Цягам 17-гадовага знаходжання Сефірына на пасадзе пантыфіката, маладая Царква перажывала пераслед ад імператара Септымія Севера да ягонай смерці ў 211 годзе. У 202 або 203 гадах імператар выдаў эдыкт, які забараняў пераход у хрысціянства пад самым суровым пакараннем.

Паводле св. Аптата, Сефірын таксама змагаўся з новымі ерасямі і вераадступніцтвам, галоўнымі з якіх былі Маркіён, Праксей, Валянцін і мантаністы.[2].