Сеўніца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сеўніца
славенск.: Sevnica
Герб
Герб
Краіна
Каардынаты
Плошча
  • 272,2 км²
Вышыня цэнтра
206 м
Насельніцтва
  • 4 533 чал. (1 студзеня 2020)[1]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
8290
Аўтамабільны код
KK
Афіцыйны сайт
Сеўніца на карце Славеніі
Сеўніца (Славенія)
Сеўніца
Сеўніца (Славенія)
Сеўніца

Сеўніца (славенск.: Sevnica) — горад і абшчына на ўсходзе цэнтральнай частцы Славеніі, на рацэ Сава. Плошча абшчыны складае 272,2 км². Насельніцтва горада па дадзеных на 2012 год складае 4933 чалавека; насельніцтва абшчыны па дадзеных на 2002 год налічвала 17 726 чалавек.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычна горад знаходзіўся на мяжы двух гістарычных абласцей: Крайны і Штырыі. Упершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах ў 1275 годзе пад нямецкай назвай Liehtenwalde. Атрымлівае статус гандлёва-рамеснага паселішча з 1322 года. У XIV—XVII стагоддзях Сеўніца часта пакутавала ад набегаў турак-асманаў. У XVI стагоддзі горад быў важным цэнтрам Рэфармацыі ў славенскіх землях. У 1862 годзе праз Сеўніцу прайшла чыгунка, што спрыяла яе далейшаму эканамічнаму развіццю.

Зноскі