Скалхольт
Горад
| ||||||
Скалхольт (ісл.: Skálholt) — гарадок у Ісландыі.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Мястэчка Скалхольт знаходзіцца на поўдні Ісландыі, у сісле Аўрнес, на рацэ Хвіта. Праз гарадок пралягае аўтастрада «Залатое кольца», якая злучае паўднёвы ўсход краіны з яе паўднёвымі рэгіёнамі. Сёння Скалхольт уяўляе сабой невялікае паселішча з вялікім саборам.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Скалхольт — значны рэлігійны цэнтр Ісландыі. У 1056 годзе тут было ўтворана першае біскупства краіны. Новы сабор у Скалхольце будаваўся з 1956 па 1963 пры дапамозе шэрагу скандынаўскіх краін. Штогод у Скалхольце, у будынку царквы, ладзіцца міжнародны летні фестываль класічнай музыкі.