Скандар Кейнс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Аляксандр Эмін Каспер (Скандар) Кейнс (англ. Alexander Amin Casper "Skandar" Keynes), род. 5 верасня 1991 г., Лондан)[1][2] — англійская палітычны дарадца і былы акцёр. Адыграў Эдмунда Пэвэнсі ў фільмах «Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і чароўная шафа», «Хронікі Нарніі: Прынц Каспіян» і «Хронікі Нарніі: Заваёўнік світанку».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Акцёр нарадзіўся ў 1991 годзе. У яго ёсць старэйшая сястра Сумайя. Яго маці ліванскага , іранскага і турэцкага паходжання, а бацька ангельскай — брытанскі пісьменнік і абаронца прыроды Рэндал Кейнс. Дзед Скандара да сваёй іміграцыі ў Вялікабрытанію быў дарадцам туніскага прэзідэнта, таксама меў брата Альберта Хоурані, галоўнага гісторыка па блізкім Усходзе. Дзядзька Скандара — прафесар Кембрыджскага універсітэта Сайман Кейнс[3], дзед — фізіёлаг Рычард Кейнс, прадзед — фізіёлаг Эдгар Эдрыян, лаўрэат Нобелеўскай прэміі 1932 года, а пра-пра-прадзед — Чарльз Дарвін[4]. Скандар напалову ангелец, на чвэрць ліванец, на восьмую частку турак і перс[5].

З 2000 года па 2005 Скандар наведваў тэатральную школу Ганны Шэр. У 2008 годзе ён скончыў прыватную лонданскую школу для хлопчыкаў, у якой таксама вучыўся іншы англійскі акцёр — Дэніэл Рэдкліф.

З дзяцінства прымаў удзел у разнастайных тэатральных пастаноўках, у 2003 годзе сыграў у тэлевізійным фільме «Ферары» маладога Энцо Ферары.

У пачатку 2004 года рэжысёр Эндру Адамсон зацвердзіў 12-гадовага Скандара на ролю Эдмунда Пэвэнсі. Хлопчык сыграў аднаго з галоўных персанажаў у трох фільмах з цыклу «Хронікі Нарніі»[6]. Нягледзячы на ашаламляльны поспех трылогіі, Скандар вырашыў не працягваць акцёрскую кар'еру. У 2014 годзе ён скончыў універсітэт[7] і цяпер з'яўляецца дарадцам члена брытанскага парламента Крыспіна Бланта[8].

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Примечания

  1. Findmypast.co.uk. Findmypast.co.uk. Проверено 18 марта 2011.
  2. London, England, Births and Christening Notices from The Times, 1983-2003.; at ancestry.com
  3. Anderson, Jon Lee (2006-07-24). «Change of Plans». The New Yorker
  4. Notes on the Rendall family. Проверено 29 мая 2008. Шаблон:Недоступная ссылка
  5. SKANDAR KEYNES — Personal Facts. Skandar-keynes.com, 2008-07-31, retrieved 2011-07-18
  6. Interview: The Chronicles Of Narnia's Skandar Keynes - CINEMABLEND, CINEMABLEND (6 декабря 2010). Проверено 6 февраля 2017.
  7. Skandar Keynes - About. www.skandar-keynes.com. Проверено 2 февраля 2017.
  8. Skandar Keynes (Wikipedia).