Сканія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Тэрыторыя Сканіі (укл. в. Борнхальм).

Сканія (Сконеланд; шведск.: Skåneland, Skånelandskapen; лац.: Terra Scania або Terra Scaniae; англ.: Scanian Provinces; дацк.: Skånelandene) — гістарычны рэгіён на поўдні Швецыі, які складаецца з трох былых дацкіх правінцый Сконэ, Халанда і Блекінгэ, якія прыблізна супадаюць з трыма сучаснымі ленамі: Сконэ, Халанд і Блекінгэ. Да 1658 года ўваходзіла ў склад Даніі пад назвай Усходніх правінцый. Востраў Борнхальм, які тады ж адышоў да Швецыі, але пазней быў вернуты Даніі, таксама часам уключаецца ў склад Сканіі.

У моўным плане Сканія прыкметна адрозніваецца ад астатняй Швецыі, бо ў ёй размаўляюць на сканскім дыялекце, які больш блізкі да дацкай мовы, чым да шведскай.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]