Скаруляй
Выгляд
Вёска
| ||||||||||||
Скаруляй (літ.: Skaruliai) — былая вёска ў Ёнаўскім раёне Каўнаскага павета Літвы. Цяпер частка горада Ёнава. Размешчана ў паўднёва-ўсходняй частцы горада, на левым беразе Віліі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Каля Скаруляй знаходзяцца курганы, якія адносяцца да IX—XII стст.
У чэрвені 1941 года падчас адступлення Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі былі расстраляны парафіяне і ксяндзы касцёла. Так, разам са сваімі вернікамі загінулі айцы Францішак Віткевічус, Баляслаў Вегеле, Жыгімонт Станкевічус. Айцец Францішак перад смерцю крыкнуў чырвонаармейцам: «Калі вам абавязкова трэба кагосьці паракаць, то пакарайце мяне. Я да гэтага падрыхтаваўся, але толькі адпусціце гэтых людзей!». Расстралялі ўсіх[1].
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Святой Ганны (1622)
Зноскі
- ↑ Чаплицкий Б., Осипова И. Книга памяти: Мартиролог Католической церкви в СССР / Прелат Бронислав Чаплицкий, Ирина Осипова; Комиссия «Мартиролог-2000» Апостольской администратуры для католиков Севера Европейской части России. — М.: Серебрянные нити, 2000.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Mano gimtinė gyva atmintyje: sunaikinto Skarulių kaimo atminimui (sud. Regina Kasperavičiūtė-Karaliūnienė). — Jonava: Linotipas, 2005. — 80 p.: iliustr. — ISBN 9955-654-02-3.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Скаруляй