Скарыніч
«Скарыніч» | |
---|---|
Тып | часопіс |
|
|
Тыраж |
«Скары́ніч» — літаратурна-навуковы гадавік, заснаваны кіраўніцтвам Маскоўскага таварыства беларускай культуры імя Францыска Скарыны. Мэтай выдання з’яўляецца пашырэнне ў свеце духоўнай спадчыны Беларусі, творчых набыткаў беларускай дыяспары ў Маскве[1].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Выдаецца з 1991 года ў Мінску, Маскве і Смаленску на беларускай і рускай мовах[1]. Выходзіў нерэгулярна, два першыя выпускі выйшлі ў дзяржаўным выдавецтве «Мастацкая літаратура»[2]. На 2011 год выйшла 10 нумароў[3].
Укладальнік альманаха — Аляксей Каўка.
Асноўная тэма выпускаў — спадчына Ф. Скарыны і праблемы яе вывучэння, а таксама асэнсаванне творчасці літаратурнага згуртавання 1920-х гадоў «Узвышша». У выпусках змешчаны невядомыя раней архіўныя дакументы, рукапісныя матэрыялы дзеячаў беларускай навукі і культуры М. Улашчыка, Я. Лёсіка, А. Смоліча, І. Луцкевіча, А. Бабарэкі, Я. Варонкі, Я. Дылы і інш., рэдкія фотаздымкі, хроніка дзейнасці Таварыства беларускай культуры імя Францыска Скарыны ў Маскве[4]. Напрыклад, большасць матэрыялаў у чацвёртым выпуску зборніка — дакументальныя[5]. Акрамя аўтараў з Беларусі і Расіі на старонках часопіса выступаюць вучоныя і дзеячы культуры Балгарыі, Польшчы, Германіі, Вялікабрытаніі[1].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 К. Атрашэўскі. «Скарыніч» //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — С. 320.
- ↑ Міхась Скобла. Аляксей Каўка: Галоўнае — наша здольнасьць да супраціву. Радыё «Свабода» (3 мая 2012). Праверана 25 снежня 2019.
- ↑ У Маскве выйшаў дзясяты нумар альманаха «Скарыніч». Наша Ніва (19 снежня 2011). Праверана 25 снежня 2019.
- ↑ Г. Г. Сяргеева. «Скарыніч» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 448.
- ↑ Ю. У. Несцяровіч. Большасць аб’ёму — археаграфічныя публікацыі // Беларускі археаграфічны штогоднік : часопіс. — 2000. — № 1. — С. 233—234.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.
- Хто ёсць хто сярод беларусаў свету: Энцыкл. давед. Ч. 1. Беларусы і ўраджэнцы Беларусі ў памежных краінах. — Мн.: Энцыклапедыкс, 2000. — С. 110—111.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Маскоўскі «Скарыніч». Наша Ніва (24 лістапада 2008). Праверана 25 снежня 2019.
- Будзьма ў Маскве: прэзэнтацыя сёмага нумара альманаха “Скарыніч”. Будзьма беларусамі! (15 снежня 2008). Праверана 25 снежня 2019.