Сквер 40-годдзя Перамогі (Магілёў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сквер 40-годдзя Перамогі?
Асноўная інфармацыя
Тыпсквер
АрхітэктарЯўген Георгіевіч Бранцаў, А. Мельнікаў[d] і М. Кабаева[d]
Размяшчэнне
53°54′22″ пн. ш. 30°20′38″ у. д.HGЯO
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сквер 40-годдзя Перамогі — сквер у цэнтральнай частцы Магілёва. Абмежаваны вуліцамі Ленінскай, Міронава, бульварам Леніна. Аўтары праекта архітэктары М. Кабаева, А. Мельнікаў. Трапецападобны ў плане, плошчай 1,44 га. У цэнтры сквера каскадны фантан[1], устаноўлены ў 1978 годзе (арх. Я. Бранцаў[2])[3].

Фантан
Памятны знак «40-гадоў Перамогі»

Названы ў 1985 годзе ў гонар 40-годдзя Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне[1].

Сквер мае найбольш разнастайны склад насаджэнняў у горадзе. Тут растуць: дрэвы — вярба белая ніцая, клён Гінала, рабіна звычайная, елка калючая, туя заходняя, дуб чырвоны, бяроза пухнатая, ліпа драбналістая[4], маньчжурскі арэх[1]; кусты — фарзіцыі, магонія падубалістая, шыпшыннікі, язміны, глогі, бэз звычайны[4].

Зноскі

  1. а б в Сорокалетия Победы сквер // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
  2. Брянцев Евгений Георгиевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  3. Фонтаны // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
  4. а б Скверы // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сорокалетия Победы сквер // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]