Склад злачынства

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Склад злачынства — сукупнасць аб'ектыўных і суб'ектыўных прыкмет, замацаваных у крымінальным законе, якія ў суме вызначаюць грамадска небяспечнае дзеянне як злачынства. Прыкметы складу злачынства замацоўваюцца ў нормах агульнай і асаблівай часткі крымінальнага права. Іх можна ўмоўна падзяліць на чатыры падсістэмы: прыкметы аб'екта, суб'екта, аб'ектыўнага і суб'ектыўнага боку злачынства. Наяўнасць у дзеях усіх прыкмет нейкага складу злачынства з'яўляецца падставай для прызнання яго злачынным і прыцягнення асобы, якая здзейсніла яго, да крымінальнай адказнасці; адсутнасць хаця б аднаго з іх азначае, што адсутнічае і склад злачынства ў цэлым, а дзеянне пры гэтым прызнаецца незлачынным.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).