Перайсці да зместу

Скланенне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Склане́нне — катэгарыяльная адзнака іменных часцін мовы; змяненне па склонах, абумоўленае сінтаксічнымі сувязямі адпаведных слоў у пэўным кантэксце.

Скланеннем таксама называецца тып формазмянення. Сістэма склонавых форм у пэўным тыпе называецца парадыгмай скланення. Вылучаюць субстантыўнае (назоўнікавае) і ад'ектыўнае (прыметнікавае) скланенне. Скланенне ад'ектыўных разрадаў слоў (прыметнікаў, парадкавых лічэбнікаў, абагульнена-якасных займеннікаў, дзеепрыметнікаў) у параўнанні з субстантыўнымі (назоўнікамі, колькаснымі лічэбнікамі, абагульнена-прадметнымі займеннікамі) больш уніфікаванае і менш разнастайнае па формах выражэння склонавых значэнняў.

Слова «скланенне» таксама абазначае групу назоўнікаў, аб'яднаных агульнасцю ўтварэння склонавых форм.

Скланенне назоўнікаў у беларускай мове

[правіць | правіць зыходнік]

У беларускай мове вылучаюць 3 тыпы скланення:

  • да 1-га скланення адносяцца назоўнікі жаночага роду (тыпу «вада», «зямля»),
  • да 2-га — назоўнікі мужчынскага і ніякага роду (тыпу «дол», «сяло»),
  • да 3-га — назоўнікі жаночага роду (тыпу «ноч», «даль»).

Асобныя групы складаюць:

  • назоўнікі агульнага і мужчынскага роду (тыпу «сірата», «ваявода»),
  • рознаскланяльныя (тыпу «дзіця», «імя»)
  • і нескланяльныя назоўнікі (іншамоўнага паходжання, некаторыя прозвішчы асоб жаночага і мужчынскага полу і інш.), склонавыя значэнні якіх вызначаюцца граматычнымі формамі дапасаваных да іх слоў ці сінтаксічнай сувяззю кіравання («маё амплуа», «нашага аташэ», «сустрэў Гурло», «пазнаёміўся з Баранавых» і інш.).
  • Наркевіч А. І. Склане́нне // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 462. — 512 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Беларуская граматыка. Ч. 1. — Мн., 1985.
  • Шуба П. П. Сучасная беларуская мова: Марфаналогія. Марфалогія. — Мн., 1987.
  • Булыгина Т. В., Крылов С. А. Склонение // Лингвистический энциклопедический словарь. — М.: 1990.