Склерыт (экзашкілет членістаногіх)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сценкі грудных сегментаў двухкрылых другасна падраздзяляюцца на мноства склерытаў.

Склерыты — шчыльныя ўчасткі куцікулы ў членістаногіх. Злучаныя паміж сабой эластычнымі мембранамі, якія забяспечваюць ўзаемную рухомасць склерытаў. Выконваюць ахоўную функцыю, засцерагаючы ад механічных пашкоджанняў, і служаць шкілетнымі элементамі, да якіх мацуюцца цягліцы. У базавай схеме кожны свабодны сегмент цела членістаногага пакрываюць 4 склерыты: тэргіт (спінны бок цела), стэрніт (брушны) і два плейрыта (бакавыя).