Скляпенне (польск.: sklepienie) — у архітэктуры тып перакрыцця ці пакрыцця збудаванняў, канструкцыя, якое ўтварае выпуклую крывалінейную паверхню.
Скляпенні дазваляюць перакрываць значныя прасторы без дадатковых прамежных апор, выкарыстоўваюцца пераважна ў круглых, шматвугольных ці эліптычных у плане памяшканнях.